Усё ўлічаць: пагадненне аб пенсійным забеспячэнні ў ЕАЭС ужо ўступіла ў сілу

© Sputnik / Виктор ТолочкоПенсіянерка ў Мінску
Пенсіянерка ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цяпер стаж працы ў дзяржавах, што уваходзяць у ЕАЭС, будзе падсумоўвацца пры вызначэнні памеру пенсіі.

МІНСК, 14 сту – Sputnik. Пагадненне аб пенсійным забеспячэнні працоўных краін ЕАЭС уступіла ў сілу, паведамілі ў Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Што думаюць беларусы пра падвышэнне пенсійнага ўзросту - апытанне - Sputnik Беларусь
Відэа
А чаму не ў 80? Што думаюць беларусы пра павышэнне пенсійнага ўзросту

Пагадненне вызначае парадак і механізм экспарту пенсіі з адной краіны Саюза ў іншую. Акрамя таго, дакументам прадугледжваецца, што пры вызначэнні права на пенсію стаж, напрацаваны ў любой з дзяржаў ЕАЭС, будзе ўлічвацца і падсумоўвацца.

Кожная дзяржава будзе прызначаць і разлічваць пенсію па свайму нацыянальнаму заканадаўству. Каб атрымаць права на пенсію, трэба прапрацаваць у дзяржаве ЕАЭС не менш за адзін год.

Пагадненне таксама рэгулюе пытанне медыцынскага агляду. У тым ліку гаворка ідзе аб завочным медыцынскім аглядзе пры прызначэнні пенсіі па інваліднасці.

Пагадненне яшчэ ў канцы мінулага года падпісалі кіраўнікі дзяржаў ЕАЭС на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. А да 1 студзеня 2021 года дакумент ратыфікавалі ўсе краіны Саюза.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0