МІНСК, 19 сту – Sputnik. Сіноптыкі прагназуюць рэзкае аслабленне маразоў ў другой палове гэтага тыдня, але пару бліжэйшых сутак яшчэ будзе дастаткова холадна, паведамілі ў Гідрамеце.
У Беларусі трэція суткі трымаюцца моцныя маразы, мінулай ноччу месцамі, на паўночным усходзе краіны пры праясненнях было да -28°C. Цяпер тэмпературны фон у краіне на 10-12 градусаў ніжэй сярэдніх кліматычных паказчыкаў.
"Згодна з папярэднім прагнозам, у сярэдзіне тыдня пачнецца рэзкае слабенне маразоў", - распавялі Sputnik сіноптыкі. Па іх словах, рэзкае пацяпленне ў краіну прынясуць цыклоны з паўднёвага захаду еўрапейскага кантынента.
Разам з тым у Гідрамеце ўдакладнілі, што ў бліжэйшыя пару дзён моцныя маразы захаваюцца. Па словах сіноптыкаў, у аўторак чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай месцамі пройдзе невялікі снег, днём будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра 19 студзеня ноччу складзе -19°C ... -24°C, месцамі -25°C ... -27°C, у паўночных раёнах ад -13°C да -18°C. Днём тэмпература апусціцца на 10-16°C ніжэй за нуль.
Чытайце таксама:
- Халадовы наркоз і апёкі: камбустыёлагі распавялі пра наступствы маразоў
- Камунальныя службы Мінска пераходзяць на ўзмоцнены рэжым працы
- З фотазонамі і падсветкай: у Мінску абсталююць вадохрышчанскія купелі