Беларусь абмежавала ўвоз свініны з Уладзімірскай вобласці Расіі з-за АЧС

© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў медыябанкПарасяты
Парасяты - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Успышка захворвання жывёл, адчувальных да афрыканскай чумы свіней, была зафіксавана Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя жывёл.

МІНСК, 20 сту – Sputnik. Абмежаваны ўвоз свініны з Уладзімірскай вобласці Расіі ў Беларусь з-за афрыканскай чумы свіней (АЧС), пра гэта паведамляе Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча.

У цяперашні час на тэрыторыі гэтай расійскай вобласці, па дадзеных Сусветнай арганізацыя аховы здароўя жывёл, фіксуюцца выпадкі АЧС успрымальных да захворвання відаў жывёл.

Авечкі - Sputnik Беларусь
Кухня нашых продкаў: вучымся гатаваць бараніну

"У сувязі з гэтым з 22 студзеня ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у Беларусь з гэтага расійскага рэгіёну жывых свіней, заапаркавых і цыркавых жывёл адчувальных відаў, свініны (у тым ліку мяса дзікоў) і іншай харчовай свінагадоўчай сыравіны", - гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, забарона распаўсюджваецца і на ўсе прадукты іх перапрацоўкі, гарбарную, рогакапытную і кішэчную сыравіну, шчацінне, паляўнічыя трафеі і іншую сыравіну ад адчувальных да АЧС жывёл.

Фермерам і свінагадоўчым комплексам рэкамендавана прыняць дадатковыя меры, каб не дапусціць распаўсюджванне захворвання.

АЧС - гэта асабліва небяспечнае віруснае захворванне хатніх і дзікіх свіней, якое хутка распаўсюджваецца. Амаль 100% жывёл, што заразіліся, гіне на 1-5 дзень. Для чалавека афрыканская чума свіней небяспекі не ўяўляе.

Нагадаем, што ў пачатку студзеня з-за АЧС быў забаронены ўвоз свініны з Валгаградскай вобласці, Татарстана і Чарнавіцкай вобласці Украіны.

Стужка навiн
0