МІНСК, 20 сту – Sputnik. У аўторак хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі "Сочи" ў гасцявым матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ - 3:2 (1:1, 0:1, 1:0, 1:0), паведамляе Sputnik.
У пачатку матча "Дынама" не здолела рэалізаваць большасць, гэтым скарысталіся гаспадары лядовай пляцоўкі, засмуціўшы галкіпера мінчан Дамініка Фурха. Вызначыўся на восьмай хвіліне матча форвард "Сочи" Сяргей Шмялёў. Аднавіць раўнавагу сіл неўзабаве атрымалася Сцяпану Фалькоўскаму (18-я).
Другі перыяд прайшоў у пачарговым абмене атакамі. Удачлівымі аказаліся хакеісты гаспадароў, якія здолелі прарвацца ва ўладанні "зуброў". Вывесці каманду наперад дапамог гол Дзмітрыя Калгоціна (35-я).
"Дынама" вырашыла не здавацца без бою, і пасля другога перапынку падапечныя Крэйга Вудкрафта адразу кінуліся ў атаку. Лік зраўняў нападаючы Зак Мітчэл (42-я).
Кропку ў супрацьстаянні ў авертайме паставіў форвард мінчан Раман Гарбуноў (65-я).
Наступны матч "зубры" правядуць дома 25 студзеня супраць чарапавецкай "Северстали".
Чытайце таксама:
- Буйная перамога мінскага "Дынама": абыгралі рыжскіх аднаклубнікаў 6:2
- Мінскае "Дынама" выйграла ў піцерскага СКА ў хатнім матчы КХЛ