Міністэрства аховы здароўя прадставіла новую статыстыку па COVID: захварэлі 1748 чалавек

© Sputnik / Виктор ТолочкоШпіталізацыя хворых з падазрэннем на каронавірус у Мінску
Шпіталізацыя хворых з падазрэннем на каронавірус у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За суткі ў краіне памерлі 11 пацыентаў з пацверджаным каронавірусам, агульная колькасць смяротных выпадкаў складае 1 639.

МІНСК, 23 сту - Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі больш за 1 700 чалавек захварэлі на каронавірусную інфекцыю, праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан наведаў лабараторыю Оксфарда - Sputnik Беларусь
Вакцыны супраць новых штамаў каронавіруса будуць распрацоўваць ў Брытаніі

Паводле афіцыйных дадзеных, у краіне за апошнія 24 гадзіны выяўлены 1 748 новых выпадкаў заражэння COVID-19. Такім чынам, агульная колькасць інфіцыраваных ад пачатку пандэміі складае 235 859.

За мінулыя суткі ачуняў і выпісаны 2 081 пацыент. Усяго ж ад віруса вылечыліся 220 912 чалавекі.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 639 пацыентаў з выяўленым каронавірусам - плюс 11 за суткі.

У лабараторыях за ўвесь час з пачатку пандэміі выканана 4 348 389 тэстаў на каронавірус.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0