МІНСК, 25 сту – Sputnik. Кантынентальная хакейная ліга і нацыянальны тэлевяшчальнік пакажуць міні-серыял мінскага "Дынама", паведаміла прэс-служба "зуброў".
Першая серыя раскажа пра тое, як у кастрычніку з-за ўспышкі COVID-19 мінчане правялі сем матчаў без галоўнага трэнера Крэйга Вудкрафта. Тым не менш, хакеісты змаглі ў той перыяд дамагчыся пяці вікторый і набраць 11 ачкоў з 14 магчымых.
Міні-серыял мінчан "ZUBReality. Тренер на удаленке" пакажуць з 25 па 31 студзеня на тэлеканалах КХЛ. На тэлеканале "Беларусь 5" ён выйдзе 2 лютага.
Міні-серыял створаны ў дакументальным жанры з элементамі рэаліці.
Посмотреть эту публикацию в Instagram
"Здымачная група падглядвае за камандай. Так, у фільме можна ўбачыць, як Крэйг Вудкрафт праводзіў устаноўкі ў гульнявыя дні па Zoom", - распавялі ў прэс-службе.
Другая серыя на дадзены момант знаходзіцца ў вытворчасці і будзе прысвечана развіццю маладых гульцоў у "Дынама".
Адным з галоўных герояў эпізоду стане 22-гадовы Ягор Шаранговіч. У "Дынама" да ад'езду ў стан "д'яблаў" ён забіў 17 галоў у 34 гульнях.
"Зубры" займаюць у Заходняй канферэнцыі шостае месца, набраўшы 55 балаў у 47 матчах.
Чытайце таксама:
- Мінскае "Дынама" атрымала другую перамогу запар у выязной серыі
- Буйная перамога мінскага "Дынама": абыгралі рыжскіх аднаклубнікаў 6:2
- Мінскае "Дынама" выйграла ў піцерскага СКА ў хатнім матчы КХЛ