Фота

Землятрус, паводка і вулканы: стыхія абрынулася на Інданезію

Падпісацца
На Інданезію абрынуліся праліўныя дажджы, якія сталі прычынай моцнай паводкі. 15 студзеня адбыўся землятрус, які забраў 96 жыццяў, а на наступны дзень пачалося вывяржэнне вулкана Семеру. Потым прачнуўся яшчэ адзін - Мерапі.

Колькасць ахвяр землятрусу на востраве Сулавесі і паводак на Калімантане па дадзеных на 18 студзеня склала 96 чалавек, каля 70 тысяч інданезійцаў засталіся без прытулку.

Старонка з кнігі з прадказаннямі Настрадамуса - Sputnik Беларусь
Прадказанні Настрадамуса на 2021 год

Ахвярамі паводак у правінцыі Паўднёвы Калімантан, якія распачаліся 14 студзеня пасля праліўных дажджоў, сталі пятнаццаць чалавек. Аказалася затоплена каля 25 тысяч дамоў. 40 тысяч чалавек вымушаны былі пакінуць свае дамы.

А 15 студзеня ў правінцыі Заходні Сулавесі адбыўся землятрус магнітудай 6,2, у выніку якога 81 чалавек загінуў, сотні атрымалі раненні. Каля 28 тысяч інданезійцаў засталіся без даху над галавой і размешчаны ў цэнтрах эвакуацыі. Землятрусам разбурана больш за 1150 будынкаў, у тым ліку пяць школ і бальніца.

На наступны дзень пасля землятрусу ў Інданезіі адбылося вывяржэнне вулкана Семеру, які выкінуў попел і дым на 5,6 км. А 18 студзеня пачаў вывяргаць гарачыя аблокі вулкан Мерапі: за шэсць гадзiн зафіксавана 36 вывяржэнняў лавы. Абодва вулканы знаходзяцца на інданезійскім востраве Ява.

Інданезія размешчана на Ціхаакіянскім "вогненным кальцы", дзе сутыкаюцца тэктанічныя пліты, выклікаючы частую вулканічную актыўнасць і землятрусы. Семеру - адно з самых папулярных турыстычных напрамкаў Інданезіі, самы высокі і самы актыўны вулкан Явы. У мінулы раз вулкан вывяргаўся ў снежні 2020 года. Апошняе вывяржэнне вулкана Мерапі было зафіксавана 4 студзеня 2021 года.

Глядзіце таксама:

© REUTERS / ANTARA FOTOРазбураны будынак офіса губернатара правінцыі Заходні Сулавесі пасля землятрусу ў Мамуджу, Інданезія, 16 студзеня 2021 года.
Наступствы землятрусу ў Мамуджу, Інданезія - Sputnik Беларусь
1/14
Разбураны будынак офіса губернатара правінцыі Заходні Сулавесі пасля землятрусу ў Мамуджу, Інданезія, 16 студзеня 2021 года.
© REUTERS / Antara Foto AgencyЗемлятрусы прывялі да разбурэння больш за 1150 будынкаў, у тым ліку пяці школ.
Пошукава-выратавальныя службы аглядаюць разбураны будынак пасля землятрусу ў Мамуджу - Sputnik Беларусь
2/14
Землятрусы прывялі да разбурэння больш за 1150 будынкаў, у тым ліку пяці школ.
© REUTERS / ANTARA FOTOІнданэзійскія паліцейскія з сабакам-сышчыкам аглядаюць разбураны будынак шпіталя.
Інданэзійскія паліцейскія з сабакам-сышчыкам аглядаюць разбураны будынак шпіталя пасля землятрусу - Sputnik Беларусь
3/14
Інданэзійскія паліцейскія з сабакам-сышчыкам аглядаюць разбураны будынак шпіталя.
© REUTERS / ANTARA FOTOБудынак бальніцы абрынуўся ў выніку землятрусу ў Мамуджу, Заходні Сулавесі, Інданезія, 16 студзеня 2021 года.
Будынак бальніцы абрынуўся ў выніку землятрусу ў Мамуджу - Sputnik Беларусь
4/14
Будынак бальніцы абрынуўся ў выніку землятрусу ў Мамуджу, Заходні Сулавесі, Інданезія, 16 студзеня 2021 года.
© REUTERS / ANTARA FOTO81 чалавек загінуў, сотні атрымалі раненні ў выніку землятрусу магнітудай 6,2 у інданезійскай правінцыі Заходні Сулавесі, які адбыўся 15 студзеня.
Ахвяра землятрусу ў Мамуджу, Заходні Сулавесі, Інданезія - Sputnik Беларусь
5/14
81 чалавек загінуў, сотні атрымалі раненні ў выніку землятрусу магнітудай 6,2 у інданезійскай правінцыі Заходні Сулавесі, які адбыўся 15 студзеня.
© AFP 2024 / ADEK BERRYКаля 28 тысяч інданезійцаў пакінулі дамы і размешчаны ў цэнтрах эвакуацыі ў правінцыі Заходні Сулавесі і акрузе Маджэне.
Дзяўчына праходзіць міма часовага прытулку для пацярпелых ад землятрусу ў Інданезіі - Sputnik Беларусь
6/14
Каля 28 тысяч інданезійцаў пакінулі дамы і размешчаны ў цэнтрах эвакуацыі ў правінцыі Заходні Сулавесі і акрузе Маджэне.
© AFP 2024 / Hendra PermanaДзяўчынка ў часовым лагеры для пацярпелых у выніку землятрусу ў Мамуджу, Інданезія.
Дзяўчынка ў часовым лагеры для пацярпелых у выніку землятрусу ў Мамуджу, Інданезія - Sputnik Беларусь
7/14
Дзяўчынка ў часовым лагеры для пацярпелых у выніку землятрусу ў Мамуджу, Інданезія.
© AFP 2024 / HANDOUTРатавальнікі эвакуіруюць жыхароў вёскі на гумавай лодцы ў затопленым раёне Танах Лаўт. 15 чалавек сталі ахвярамі паводак у правінцыі Паўднёвы Калімантан, што распачаліся 14 студзеня пасля праліўных дажджоў.
Ратавальнікі эвакуіруюць жыхароў вёскі на гумавай лодцы ў затопленым раёне Танах Лаўт, Паўднёвы Калімантан - Sputnik Беларусь
8/14
Ратавальнікі эвакуіруюць жыхароў вёскі на гумавай лодцы ў затопленым раёне Танах Лаўт. 15 чалавек сталі ахвярамі паводак у правінцыі Паўднёвы Калімантан, што распачаліся 14 студзеня пасля праліўных дажджоў.
© REUTERS / ANTARA FOTOАказалася затоплена каля 25 тысяч дамоў. 40 тысяч чалавек, ратуючыся ад паводкі, былі эвакуіраваны.
Мясцовыя жыхары, якія пацярпелі ад паводкі, у чарзе па дапамогу ў акрузе Банджар, правінцыя Паўднёвы Калімантан, Інданезія, 18 студзеня 2021 года.
Мясцовыя жыхары, якія пацярпелі ад паводкі, у чарзе па дапамогу ў акрузе Банджар, правінцыя Паўднёвы Калімантан - Sputnik Беларусь
9/14
Аказалася затоплена каля 25 тысяч дамоў. 40 тысяч чалавек, ратуючыся ад паводкі, былі эвакуіраваны.
Мясцовыя жыхары, якія пацярпелі ад паводкі, у чарзе па дапамогу ў акрузе Банджар, правінцыя Паўднёвы Калімантан, Інданезія, 18 студзеня 2021 года.
© REUTERS / ANTARA FOTOЛюдзі стаяць у чарзе па дапамогу на стадыёне Манакара пасля землятрусу ў Мамуджу, правінцыя Заходні Сулавесі, Інданезія, 17 студзеня.
Людзі стаяць у чарзе па дапамогу на стадыёне Манакара пасля землятрусу ў Інданезіі - Sputnik Беларусь
10/14
Людзі стаяць у чарзе па дапамогу на стадыёне Манакара пасля землятрусу ў Мамуджу, правінцыя Заходні Сулавесі, Інданезія, 17 студзеня.
© REUTERS / ANTARA FOTOНа наступны дзень пасля землятрусу ў Інданезіі адбылося вывяржэнне вулкана Семеру, які выкінуў попел і дым прыкладна на 5,6 км у неба над Явай, самым густанаселеных востравам краіны.
Вывяржэнне вулкана Семеру - Sputnik Беларусь
11/14
На наступны дзень пасля землятрусу ў Інданезіі адбылося вывяржэнне вулкана Семеру, які выкінуў попел і дым прыкладна на 5,6 км у неба над Явай, самым густанаселеных востравам краіны.
© AFP 2024 / -Нацагентства па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў папярэдзіла жыхароў, якія жывуць на схілах гары, аб магчымай небяспецы з-за вулканічнай актыўнасці, якая працягваецца.
Вывяржэнне вулкана Семеру - Sputnik Беларусь
12/14
Нацагентства па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў папярэдзіла жыхароў, якія жывуць на схілах гары, аб магчымай небяспецы з-за вулканічнай актыўнасці, якая працягваецца.
© AFP 2024 / Juni KriswantoВёска Лумаджанг, Усходняя Ява, пад попелам вулкана Семеру 17 студзеня 2021 года пасля вывяржэння.
Гара Семеру узвышаецца над вёскай Лумаджанг, Усходняя Ява - Sputnik Беларусь
13/14
Вёска Лумаджанг, Усходняя Ява, пад попелам вулкана Семеру 17 студзеня 2021 года пасля вывяржэння.
© REUTERS / ANTARA FOTO18 студзеня пачаў вывяргаць гарачыя аблокі вулкан Мерапі, які знаходзіцца на востраве Ява. Вулкан выкінуў слуп попелу на вышыню 50 метраў. За шэсць гадзiн зафіксавана 36 вывяржэнняў лавы. Патокі лавы сцякаюць па паўднёва-заходнім схіле вулкана Мерапі прыкладна на 1000 метраў.
Вывяржэнне вулкана Мерапі - Sputnik Беларусь
14/14
18 студзеня пачаў вывяргаць гарачыя аблокі вулкан Мерапі, які знаходзіцца на востраве Ява. Вулкан выкінуў слуп попелу на вышыню 50 метраў. За шэсць гадзiн зафіксавана 36 вывяржэнняў лавы. Патокі лавы сцякаюць па паўднёва-заходнім схіле вулкана Мерапі прыкладна на 1000 метраў.
Стужка навiн
0