МІНСК, 26 сту – Sputnik. Мінскае "Дынама" перамагло на "Мінск-Арэне" чарапавецкую "Северсталь" з лікам 2:1 у панядзелак, паведамляе Sputnik.
Першымі лік адкрылі "зубры": у сярэдзіне другога перыяду вызначыўся Арцём Дзямкоў. У пачатку трэцяй 20-хвілінкі лік зраўняў Якаб Берглунд, аднак за 10 хвілін да сірэны Шэйн Прынс зноў вывеў мінчан наперад.
Тыдзень таму ў Чарапаўцы "Дынама" з такім жа лікам перамагло "сталёвых". У гэтым сезоне каманды ўжо сустракаліся чатыры разы: тройчы вікторыю святкавалі падапечныя Вудкрафта. Апошняе супрацьстаянне ў Мінску стала 40-й вочнай сустрэчай калектываў: па колькасці перамог нічыя - 20:20. Але па закінутых шайбах лідзіруюць "зубры" - 103 супраць 94.
Дарэчы, да гэтага матча дынамаўцы не маглі абыграць "Северсталь" на хатнім лёдзе з 27 сакавіка 2014 года. Зараз мінчане займаюць 5-е месца ў Заходняй канферэнцыі.
Да канца студзеня "бела-сінія" будуць гуляць на "Мінск-Арэне": 27 студзеня - супраць ніжагародскага "Тарпеда", 29 студзеня - з маскоўскім ЦСКА, 31 студзеня - супраць падольскага "Віцязя".
Чытайце таксама:
- Мінскае "Дынама" атрымала другую перамогу запар у выязной серыі
- Буйная перамога мінскага "Дынама": абыгралі рыжскіх аднаклубнікаў 6:2
- Мінскае "Дынама" выйграла ў піцерскага СКА ў хатнім матчы КХЛ