МІНСК, 28 сту – Sputnik. Энергетыкі за суткі аднавілі электразабеспячэнне ў 662 гарадах і вёсках Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, паведаміла прэс-служба "Белэнерга" у чацвер.
Зараз вядуцца работы ў 56 населеных пунктах. Адзначаецца, што ў многіх з іх пражывае менш за 50 чалавек.
"З 6:00 27 студзеня па 06:00 28 студзеня адноўлена электразабеспячэнне 662 населеных пунктаў", - гаворыцца ў паведамленні "Белэнерга".
Энергетыкам прыйшлося працаваць і ноччу, ліквідуючы наступствы непагадзі.
Нагадаем, што цыклон "Ларс" прыйшоў у Беларусь у аўторак. Мяцеліца, моцны вецер і ападкі, а таксама наліплы снег і наледзь ламалі дрэвы, якія пашкоджвалі слупы і рвалі драты электрасетак. Парушэнні ў працы ліній электраперадач закранулі звыш двух тысяч вёсак і пасёлкаў. На захадзе рэспублікі непагадзь суправаджалася туманамі і галалёдзіцай. Снегапад таксама прывёў да збояў у руху цягнікоў.
Больш за ўсё ад непагадзі пацярпелі Брэсцкая, Гродзенская і Гомельская вобласці. Ахвяр і пацярпелых у выніку непагадзі няма.
Чытайце таксама:
- Снег і моцны вецер: як зменіцца надвор'е да пятніцы
- Вецер і снег: цыклон "Ларс" насоўваецца на Беларусь