МІНСК, 28 сту – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала новую сутачную статыстыку па каронавірусе, за апошнія 24 гадзіны ім заразіліся 1 718 чалавек.
Гэта крыху больш, чым суткі таму - 27 студзеня новымі пацыентамі сталі 1 651 беларусаў. Выпісалася са шпіталя за мінулыя суткі, аднак, больш людзей, чым захварэла - 2 131 пацыент.
Смяротная статыстыка таксама абнавілася: за апошнія 24 гадзіны памерлі 10 чалавек. Агульная колькасць ахвяр COVID-19 складае 1 688.
Ад пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравалі 242 851 выпадак захворвання на "кавід". За гэты час ужо паправіліся 229 199 пацыентаў, у якіх раней знайшлі інфекцыю.
Паводле статыстыкі, беларусы ўжо здалі 3 415 199 тэстаў на COVID-19, за мінулыя суткі выканана 15 832 тэста.
Усяго ў свеце на каронавірусную інфекцыю захварэлі ўжо больш за 100 мільёнаў чалавек, памерлі ад яго больш за два мільёны. Эксперты СААЗ, якія прыбылі ва Ухань для вывучэння паходжання каронавіруса, сёння прыступілі да працы. У групу экспертаў для высвятлення паходжання каронавіруса ўваходзяць прадстаўнікі Расіі, Японіі, Катара, ЗША, Германіі, В'етнама, Аўстраліі, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі і Даніі.
Чытайце таксама:
- Масква і Мінск ствараюць сумесную вытворчасць расійскай вакцыны
- Польшча мяняе правілы ўезду для беларусаў
- Вакцыны супраць новых штамаў каронавіруса будуць распрацоўваць ў Брытаніі