https://bel.sputnik.by/20210202/Kastus-Kalnosk-Byassmertny-ty-yak-fenks-moy-narod-1046793721.html
Кастусь Каліноўскі: "Бяссмертны ты, як фенікс, мой народ..."
Кастусь Каліноўскі: "Бяссмертны ты, як фенікс, мой народ..."
Sputnik Беларусь
Гэтыя словы належаць знакамітаму беларускаму пісьменніку і паэту Уладзіміру Караткевічу, але гучаць з вуснаў Кастуся Каліноўскага ў аднайменнай п’есе. Сёння... 02.02.2021, Sputnik Беларусь
2021-02-02T12:23+0300
2021-02-02T12:23+0300
2023-04-18T14:31+0300
у беларусі
у свеце
галоўнае
спадчына
паўстанне 1963 года
кастусь каліноўскі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104327/12/1043271267_0:252:1040:837_1920x0_80_0_0_2979d6219fe3ade2fdb1a0305f6ba1c5.jpg
Кастусь Каліноўскі (1838-1864 гг.) нарадзіўся ў Гродзенскім павеце ў сям'і беззямельнага шляхціца. Да рэвалюцыйнай дзейнасці далучыўся ў час вучобы на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Вярнуўшыся ў 1861 годзе пасля вучобы на радзіму, ён стварыў на Гродзеншчыне рэвалюцыйную арганізацыю.Яська, гаспадар з-пад ВільніВосенню 1862 года Каліноўскі стаў старшынёй Літоўскага правінцыяльнага камітэта (ЛПК) у Вільні - цэнтра "чырвоных" у Літве і Беларусі, які ўзначаліў падрыхтоўку узброенага паўстання супраць царскіх уладаў.У рускай гістарыяграфіі паўстанне 1863-1864 атрымала назву Другое польскае паўстанне або мяцеж, у польскай - Студзеньскае паўстанне, у беларускай гістарыяграфіі - паўстанне Кастуся Каліноўскага, каб выдзяліць яго з агульных паўстанцкіх дзеянняў на тэрыторыі Беларусі.Вялікую ролю ў арганізацыі паўстання адыграла выданне з лета 1862 года Кастусём Каліноўскім разам са сваімі аднадумцамі першай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты ў Беларусі "Мужыцкая праўда". Выйшлі 7 нумароў газеты. Каліноўскі прапагандаваў ідэю народнай сялянскай рэвалюцыі і сфармуляваў ідэю дэмакратычнай народнай дзяржавы: "… не народ для ўрада, а ўрад для народа". Нумары газеты ён падпісваў псеўданімам "Яська, гаспадар з-пад Вільні".Прычыны паўстанняПерадумовы паўстання былі звязаны з асаблівасцямі развіцця Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Беларускае сялянства было незадаволена ўмовамі адмены прыгоннага права. 3 мэтай прадухілення іх удзелу ў паўстанні супраць самадзяржаўя, што пачалося 22 студзеня 1863 года ў Польшчы, царскі ўрад змяніў некаторыя палажэнні рэформы 1861 г. і скасаваў часоваабавязанае становішча сялян. Былі паменшаны на 20% выкупныя плацяжы. Гэта паўплывала на ўдзел сялянства ў паўстанні. Сярод паўстанцаў налічвалася толькі 18% сялян.Масавы ўдзел у паўстанні прыняла шляхта, якая дамагалася аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Найбольш рашуча настроеная частка шляхты ажыццяўленне сваіх мэт звязвала з падрыхтоўкай і правядзеннем узброенага паўстання супраць царскіх улад пры падтрымцы сялян. Прыхільнікаў такой тактыкі дзеянняў называлі "чырвонымі".Частка буйных памешчыкаў спадзявалася дасягнуць названых мэтаў паўстання мірным шляхам без удзелу сялянства. Прыхільнікаў такой тактыкі называлі "белымі".Вынікі паўстанняАдсутнасць адзінага плана баявых дзеянняў, недахоп сіл і зброі, аб'яўленне беларускіх губерняў на ваенным становішчы і правядзенне карнай аперацыі супраць паўстанцаў пад кіраўніцтвам віленскага генерал-губернатара М. Мураўёва, рознагалоссі паміж удзельнікамі паўстання прывялі да яго паражэння. Восенню 1863 года ўзброеная барацьба ў Беларусі была практычна падаўлена.У канцы студзеня 1864 г. быў арыштаваны Каліноўскі. Знаходзячыся ў турме, ён напісаў і перадаў на волю тры лісты свайму народу, вядомыя пад назвай "Лісты з-пад шыбеніцы".У сваю апошнюю хвіліну, стоячы пад шыбеніцай, Каліноўскі пры абвяшчэнні судовага прыгавору, у якім яго назвалі "дваранінам", заявіў: "У нас няма дваран - усе роўныя!".Нагадаем, што крыху больш за год таму, 22 лістапада 2019 года, у Вільнюсе адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання Кастуся Каліноўскага і іншых удзельнікаў паўстання 1863 года. Ад урада Беларусі ў мерапрыемстве прымаў удзел віцэ-прэм'ер рэспублікі Ігар Петрышэнка. Раней падчас выступлення перад журналістамі прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў неадназначнай постаць Каліноўскага, аднак прызнаў, што "гэта наш чалавек нашай дзяржавы".
https://bel.sputnik.by/20170901/na-gary-gedymina-veragodna-znajshli-magilu-kalinouskaga-1030599807.html
https://bel.sputnik.by/20170727/na-gary-gedymina-znajshli-mesca-pahavannya-serakouskaga-1030003197.html
https://bel.sputnik.by/20191118/Belaruskaya-delegatsyya-pryme-dzel-u-tsyrymon-perapakhavannya-Kalnoskaga-1043271029.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104327/12/1043271267_0:155:1040:935_1920x0_80_0_0_c7f28eab18710ac9451542a73694fe8e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, у свеце, галоўнае, спадчына, паўстанне 1963 года, кастусь каліноўскі
у беларусі, у свеце, галоўнае, спадчына, паўстанне 1963 года, кастусь каліноўскі
Кастусь Каліноўскі: "Бяссмертны ты, як фенікс, мой народ..."
12:23 02.02.2021 (абноўлена: 14:31 18.04.2023) Гэтыя словы належаць знакамітаму беларускаму пісьменніку і паэту Уладзіміру Караткевічу, але гучаць з вуснаў Кастуся Каліноўскага ў аднайменнай п’есе. Сёння спаўняецца 183 гады з дня нараджэння лідара паўстання 1863-1864.
Кастусь Каліноўскі (1838-1864 гг.) нарадзіўся ў Гродзенскім павеце ў сям'і беззямельнага шляхціца. Да рэвалюцыйнай дзейнасці далучыўся ў час вучобы на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Вярнуўшыся ў 1861 годзе пасля вучобы на радзіму, ён стварыў на Гродзеншчыне рэвалюцыйную арганізацыю.
Яська, гаспадар з-пад Вільні
Восенню 1862 года Каліноўскі стаў старшынёй Літоўскага правінцыяльнага камітэта (ЛПК) у Вільні - цэнтра "чырвоных" у Літве і Беларусі, які ўзначаліў падрыхтоўку узброенага паўстання супраць царскіх уладаў.
У рускай гістарыяграфіі паўстанне 1863-1864 атрымала назву Другое польскае паўстанне або мяцеж, у польскай - Студзеньскае паўстанне, у беларускай гістарыяграфіі - паўстанне Кастуся Каліноўскага, каб выдзяліць яго з агульных паўстанцкіх дзеянняў на тэрыторыі Беларусі.
Вялікую ролю ў арганізацыі паўстання адыграла выданне з лета 1862 года Кастусём Каліноўскім разам са сваімі аднадумцамі першай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты ў Беларусі "Мужыцкая праўда". Выйшлі 7 нумароў газеты. Каліноўскі прапагандаваў ідэю народнай сялянскай рэвалюцыі і сфармуляваў ідэю дэмакратычнай народнай дзяржавы: "… не народ для ўрада, а ўрад для народа". Нумары газеты ён падпісваў псеўданімам "Яська, гаспадар з-пад Вільні".
Перадумовы паўстання былі звязаны з асаблівасцямі развіцця Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Беларускае сялянства было незадаволена ўмовамі адмены прыгоннага права. 3 мэтай прадухілення іх удзелу ў паўстанні супраць самадзяржаўя, што пачалося 22 студзеня 1863 года ў Польшчы, царскі ўрад змяніў некаторыя палажэнні рэформы 1861 г. і скасаваў часоваабавязанае становішча сялян. Былі паменшаны на 20% выкупныя плацяжы. Гэта паўплывала на ўдзел сялянства ў паўстанні. Сярод паўстанцаў налічвалася толькі 18% сялян.
Масавы ўдзел у паўстанні прыняла шляхта, якая дамагалася аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Найбольш рашуча настроеная частка шляхты ажыццяўленне сваіх мэт звязвала з падрыхтоўкай і правядзеннем узброенага паўстання супраць царскіх улад пры падтрымцы сялян. Прыхільнікаў такой тактыкі дзеянняў называлі "чырвонымі".
Частка буйных памешчыкаў спадзявалася дасягнуць названых мэтаў паўстання мірным шляхам без удзелу сялянства. Прыхільнікаў такой тактыкі называлі "белымі".
Адсутнасць адзінага плана баявых дзеянняў, недахоп сіл і зброі, аб'яўленне беларускіх губерняў на ваенным становішчы і правядзенне карнай аперацыі супраць паўстанцаў пад кіраўніцтвам віленскага генерал-губернатара М. Мураўёва, рознагалоссі паміж удзельнікамі паўстання прывялі да яго паражэння. Восенню 1863 года ўзброеная барацьба ў Беларусі была практычна падаўлена.
У канцы студзеня 1864 г. быў арыштаваны Каліноўскі. Знаходзячыся ў турме, ён напісаў і перадаў на волю тры лісты свайму народу, вядомыя пад назвай "Лісты з-пад шыбеніцы".
У сваю апошнюю хвіліну, стоячы пад шыбеніцай, Каліноўскі пры абвяшчэнні судовага прыгавору, у якім яго назвалі "дваранінам", заявіў: "У нас няма дваран - усе роўныя!".
Нагадаем, што крыху больш за год таму, 22 лістапада 2019 года, у Вільнюсе адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання Кастуся Каліноўскага і іншых удзельнікаў паўстання 1863 года. Ад урада Беларусі ў мерапрыемстве прымаў удзел віцэ-прэм'ер рэспублікі Ігар Петрышэнка. Раней падчас выступлення перад журналістамі прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў неадназначнай постаць Каліноўскага, аднак прызнаў, што "гэта наш чалавек нашай дзяржавы".