Галоўчанка: падчас УНС будуць узмоцненыя меры бяспекі

© Sputnik / Виктор ТолочкоПалац Рэспублікі ў Мінску
Палац Рэспублікі ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 03.02.2021
Шосты Усебеларускі народны сход пройдзе 11-12 лютага, там будуць абмяркоўвацца асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на бліжэйшыя пяць гадоў.

МІНСК, 3 лют – Sputnik. Меры бяспекі падчас правядзення VI Усебеларускага народнага сходу будуць узмоцненыя, пра гэта паведаміў у аўторак прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, узмоцненыя меры - нармальная практыка на такіх буйных мерапрыемствах. Таксама распрацаваны алгарытм дзеянняў па прадухіленні магчымых правакацый. Галоўчанка падкрэсліў, што пра рэальную пагрозу казаць не варта, аднак у асобных чатах заклікаюць да гвалту.

"Адпаведныя органы маюць план дзеянняў на ўсе выпадкі. План рэагавання ёсць на разнастайныя сцэнарыі. Думаю, ва ўсіх была магчымасць пераканацца, што праваахоўная сістэма Беларусі ў стане супрацьстаяць любым спробам дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне", - цытуе БелТА кіраўніка ўрада.

Прэм'ер заявіў, што з-за мяжы спрабуюць уздзейнічаць на дэлегатаў УНС, таксама пагражаюць ім санкцыямі. Ён назваў гэта "непрыкрытым ціскам" і "інструментам агульнага ганьбавання", на думку Галоўчанкі, такія дзеянні дыскрэдытуюць прававую сістэму, у тым ліку краін і аб'яднанняў краін, якія выкарыстоўваюць гэтыя інструменты.

Вострая канкурэнцыя

Галоўчанка падкрэсліў, што канкурэнцыя на выбарных сходах была вострая. "Пачалася з дыялогавых пляцовак, якія былі арганізаваны ў рэгіёнах. Там прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні каля 35 тысяч чалавек. І ад іх паступіла каля пяці тысяч прапаноў на розныя тэмы. Каля чвэрці з гэтых пяці тысяч пасля належнага аналізу былі абагульнены і далучаны да матэрыялаў сходу, у тым ліку пры падрыхтоўцы праекта дакладу кіраўніка дзяржавы, пры ўдакладненні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны", - сказаў Галоўчанка.

Таксама, паводле яго слоў, магчымасць выказацца, данесці свой пункт гледжання была дадзена ўсім ахвотным. Прэтэнзіі да паўнамоцтваў дэлегатаў, якія прадстаўляюць беларускае грамадства ён назваў "незаможнымі".

Праграма УНС

У праграме развіцця краіны, якая будзе абмяркоўвацца на УНС, ёсць шмат новых ідэй. Тым не менш, трэба, каб іх ухвалілі дэлегаты, адзначыў прэм'ер.

"Ужо нават падчас абмеркаванняў на абласных сходах паступала шмат не проста прапаноў, але і крытычных выказванняў, - падкрэсліў ён, адзначыўшы, што дзяржава не будзе адыходзіць ад ранейшага сацыяльнага курсу.

Па словах Галоўчанка, што праграма развіцця рэспублікі, якая будзе абмяркоўвацца на УНС, распрацоўвалася урадам, але, па яго словах, яна будзе карэктавацца і актуалізавацца з улікам усіх заўваг.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей - Sputnik Беларусь, 1920, 22.01.2021
Макей: мінулы год быў для Беларусі складаным

Ён дадаў, што дакумент павінен стаць фактычна дарожнай картай развіцця Беларусі.

Па словах прэм'ера, людзі хочуць больш самастойна распараджацца даходамі бюджэту. У прыватнасці, пераразмеркаваць эканамічныя паўнамоцтвы паміж цэнтрам і рэгіёнамі.

Пры гэтым, Галоўчанка завастрыў увагу на тым, што гаворка не ідзе пра тое, каб забраць грошы ў Мінскай вобласці і пераразмеркаваць паміж іншымі рэгіёнамі з больш нізкім прыбыткам.

"Задача рэгіёнаў складаецца як раз у тым, каб развіваць бізнес, тэрыторыі, ствараць працоўныя месцы, атрымліваць больш падаткаў і даходаў ад нерухомасці, арэнды і гэтак далей. І менавіта за кошт гэтага павялічваць даходы уласнага бюджэту, а не за кошт пераразмеркавання з больш прыбытковых рэгіёнаў", - сказаў ён.

Галоўчанка назваў гэта "фактычна індустрыялізацыяй краіны", але гаворка, як ён адзначыў, ідзе не толькі аб прамысловасці, але і пра сферу паслуг.

Як чакаецца, усяго ў Мінску збяруцца прыкладна 2 700 дэлегатаў. Прэм'ер-міністр удакладніў, што ў УНС 49% дэлегатаў – 1 175 чалавек - прадстаўляюць мясцовыя Саветы дэпутатаў усіх узроўняў, а 1051 чалавек (гэта 44%) - члены найбуйнейшых грамадскіх арганізацый. Да іх дадаюцца дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі. Выніковая лічба - 2394 дэлегаты, сказаў прэм'ер-міністр.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 10.01.2021
Лукашэнка расказаў, калі будзе гатовы праект новай Канстытуцыі

Паводле яго слоў, у ліку дэлегатаў УНС - 864 жанчыны (36% ад агульнай колькасці). Галоўчанка падкрэсліў, што практычна ў роўнай долі прадстаўлены работнікі сацыяльных сфер.

"Якойсьці перавагі ў той ці іншы бок няма. Моладзь складае 6% ад агульнай колькасці. Гэта людзі да 30 гадоў. 17% - ад 30 да 40 гадоў. Большасць дэлегатаў мае ўзрост ад 40 да 60 гадоў. Гэта цалкам натуральна. Гэта ужо сталыя людзі", - растлумачыў ён.

Галоўчанка назваў беспадстаўнымі прэтэнзіі апазіцыі да паўнамоцтваў дэлегатаў. Прэм'ер рэспублікі адзначыў, што канкурэнцыя на выбарных сходах была "дастаткова вострая", і ў форуме хацела прыняць удзел вялікая колькасць людзей. Па словах Галоўчанка, магчымасць выказацца, данесці свой пункт гледжання была дадзена ўсім ахвотным, і адной з асаблівасцей падрыхтоўкі да цяперашняга УНС стала тое, што яна была шматступеньчатай.

"Пачалася з дыялогавых пляцовак - а іх больш за 1,2 тысячы - якія былі арганізаваны ў рэгіёнах. Там прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні каля 35 тысяч чалавек. І ад іх паступіла каля 5 тысяч прапаноў на розныя тэмы. Кагосьці больш хвалявалі мясцовыя праблемы сённяшняга жыцця рэгіёна. Але было шмат сістэмных прапаноў, цікавых поглядаў", - заўважыў Галоўчанка.

Большасць беларусаў - за моцную прэзідэнцкую ўладу

Па словах кіраўніка беларускага ўрада, "дыялогавыя пляцоўкі" паказалі, што большасць людзей выступаюць за захаванне моцнай прэзідэнцкай улады і не накіраваны "нешта зламаць" у дзяржаве.

"Што цікава і што мы вынеслі з гэтых дэбатаў і дыскусій, - большасць людзей, дэлегатаў выступаюць за захаванне моцнай прэзідэнцкай улады. Гэта сведчыць аб тым, што няма настрою нешта зламаць", - адзначыў ён.

Прэм'ер паведаміў, што "дыялогавыя пляцоўкі", арганізаваныя напярэдадні сходу, паказалі, што грамадзяне хочуць больш актыўна ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны, лічаць неабходным павысіць ролю парламента і ўзмацніць паўнамоцтвы мясцовых Саветаў дэпутатаў. Паводле яго слоў, знайшло падтрымку сярод грамадзян і наданне канстытуцыйнага статусу Усебеларускаму народнаму сходу. Галоўчанка удакладніў, што якой будзе роля УНС у будучыні і якімі паўнамоцтвамі ён будзе надзелены, трэба будзе абмеркаваць падчас будучага форума.

Удзельнікі Пятага Усебеларускага сходу прыбытку на Кастрычніцкую плошчу - Sputnik Беларусь, 1920, 28.12.2020
Лукашэнка падпісаў указ аб правядзенні Усебеларускага народнага сходу

"Агульная лінія зводзіцца да таго, што пры ўсіх гэтых навацыях мы не павінны аслабіць прэзідэнцкую ўладу, якая сцэментавала краіну і дазволіла выстаяць перад гэтым "вар'яцкім націскам", які мы ўсе нядаўна выпрабавалі", - падкрэсліў кіраўнік урада.

Найбольш маштабна быў праведзены Першы ўсебеларускі сход, які прайшоў 19-20 кастрычніка 1996 года. Тады ў Мінск з'ехаліся 4700 чалавек. Згодна з Указам прэзідэнта ад 28 снежня 2020 года, у гэты раз прадстаўляць інтарэсы суграмадзян ад кожнай вобласці будуць не больш за 310 жыхароў, ад Мінска - не звыш 370 дэлегатаў.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі