Лукашэнка даручыў правесці сацдаследванне перад УНС

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкЖанчына запаўняе анкету
Жанчына запаўняе анкету - Sputnik Беларусь, 1920, 03.02.2021
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы паабяцаў поўную ананімнасць усім удзельнікам і абавязкова распавесці пра вынікі апытання.

МІНСК, 3 лют – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даручыў правесці маштабнае сацыялагічнае даследаванне перад шостым Усебеларускім народным сходам, паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ.

Улады плануюць апытаць жыхароў розных гарадоў краіны. Паведамляецца, што ўсім удзельнікам даследавання будуць зададзены пытанні, ад якіх "залежыць развіццё Беларусі". Таксама іх спытаюць аб асабістых найбольш надзённых праблемах.

"Хачу звярнуцца да людзей, беларускага народа. Мы прынялі рашэнне (мною яно даўно прынята) аб маштабным сацыялагічным даследаванні ў Беларусі. І тады было даручэнне, каб мы гэтыя сацыялагічныя даследаванні скончылі да Усебеларускага народнага сходу і паставілі там для адказу людзям канкрэтныя пытанні, ад якіх залежыць развіццё Беларусі і якія хвалююць людзей", - заявіў Лукашэнка.

Сацыялагічныя даследаванні ўжо пачаліся. Прэзідэнт звярнуўся да беларусаў і папрасіў іх прыняць удзел у апытанні, калі да іх прыйдуць прадстаўнікі сацыялагічных службаў.

"Для мяне асабіста гэта вельмі важна. Для ўсіх нас вельмі важна, каб мы маглі прыняць добрыя, вывераныя рашэнні. Ананімнасць гарантую цалкам", - дадаў ён.

Вынікі даследавання Лукашэнка паабяцаў апублікаваць.

Што такое УНС?

Шосты ўсебеларускі сход адбудзецца 11-12 лютага ў Мінску - адпаведны ўказ быў падпісаны 28 снежня. На абмеркаванне яго ўдзельнікаў будуць вынесены асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны.

Беларуская канстытуцыя - Sputnik Беларусь, 1920, 31.12.2020
Лукашэнка: УНС не будзе мяняць канстытуцыйныя нормы

На мерапрыемства прыедуць 2700 удзельнікаў, іх абяруць раённыя і гарадскія Саветы дэпутатаў, а таксама самыя буйныя грамадскія аб'яднанні. Вобласці будуць прадстаўляць не больш за 310 чалавек, Мінск - не больш за 370.

Пералік запрошаных асоб вызначыць аргкамітэт: сярод іх будуць кіраўнікі дзяржорганаў і арганізацый, прадстаўнікі Саветаў дэпутатаў, грамадскіх аб'яднанняў, СМІ, дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, беларускіх дыяспар, міжнародных і замежных арганізацый.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0