Папярэдні суд па справе Бабарыкі - рэпартаж з залы суда

© Sputnik / Виктор ТолочкоТоп-менеджэры Белгазпрамбанка на папярэднім судовым пасяджэнні
Топ-менеджэры Белгазпрамбанка на папярэднім судовым пасяджэнні - Sputnik Беларусь, 1920, 04.02.2021
Суд па справе Віктара Бабарыкі пачнецца 17 лютага. Такое рашэнне было прынята на папярэднім судовым пасяджэнні калегіі Вярхоўнага суда. Чытайце, як яно праходзіла ў рэпартажы Sputnik.

МІНСК, 4 лют – Sputnik. Вярхоўны суд правёў папярэдняе судовае пасяджэнне па справе экс-кіраўніка Белгазпрамбанка Віктара Бабарыкі.

Як перадае карэспандэнт Sputnik, абвінавачаныя былі дастаўлены ў суд амаль за дзве гадзіны да пачатку пасяджэння.

© Sputnik / Виктор ТолочкоУ Мінску пачаўся папярэдні суд па справе Бабарыкі
Папярэдні суд па справе Бабарыкі - рэпартаж з залы суда - Sputnik Беларусь, 1920, 04.02.2021
У Мінску пачаўся папярэдні суд па справе Бабарыкі

У суд дастаўлены пяць абвінавачаных, якія заключылі дасудовае пагадненне са следствам. Гэта топ-менеджэры Белгазпрамбанка Кірыл Бадзей, Сяргей Шабан, Дзмітрый Кузьміч, Аляксандр Ільясюк, Сяргей Дабралет (яны абвінавачваюцца ў атрыманні хабараў) і Віктар Кабяк - дырэктар "Актыўлізінга", які абвінавачваецца ў дачы хабараў.

На суд прыйшлі сваякі абвінавачаных. Таксама ў залу суда прыйшоў Юрый Васкрасенскі: ён заявіў, што мае намер падтрымаць абвінавачаных.

© Sputnik / Виктор ТолочкоЮрый Васкрасенскі на папярэднім судовым пасяджэнні па справе Бабарыкі
Папярэдні суд па справе Бабарыкі - рэпартаж з залы суда - Sputnik Беларусь, 1920, 04.02.2021
Юрый Васкрасенскі на папярэднім судовым пасяджэнні па справе Бабарыкі

Перад пачаткам суда ён паведаміў журналістам сваю ацэнку пазіцыі асноўнага абвінавачанага, які не прызнаў віну.

"Віктар Дзмітрыевіч, як мне здаецца, жыве ў нейкім сваім свеце. Яго прэзідэнт прасіў раскаяцца і вярнуць усё. Ён адмовіўся", - сказаў Васкрасенскі. Пры гэтым ён заявіў, што тым самым Бабарыка "не беражэ людзей, якія пайшлі за ім".

© Sputnik / Виктор ТолочкоЮрый Васкрасенскі дае інтэрв"ю перад папярэднім судовым пасяджэннем па справе Бабарыкі
Папярэдні суд па справе Бабарыкі - рэпартаж з залы суда - Sputnik Беларусь, 1920, 04.02.2021
Юрый Васкрасенскі дае інтэрв"ю перад папярэднім судовым пасяджэннем па справе Бабарыкі

У самым пачатку судовага пасяджэння абвінавачаныя і іх адвакаты выказаліся супраць таго, каб вялася відэа- і фотаздымка падчас пасяджэння. Кожнага з абвінавачаных абараняюць па два адвакаты.

Справу разглядае суддзя Вярхоўнага суда Ігар Любавіцкі, дзяржаўнае абвінавачванне прадстаўляе пракурор з Генпракуратуры Сяргей Гіргель.

© Sputnik / Виктор ТолочкоАдвакаты абвінавачаных па справе Бабарыкі
Папярэдні суд па справе Бабарыкі - рэпартаж з залы суда - Sputnik Беларусь, 1920, 04.02.2021
Адвакаты абвінавачаных па справе Бабарыкі

Як было агучана на судзе, абвінавачаныя падалі хадайніцтвы ў генеральную пракуратуру аб заключэнне дасудовага пагаднення на першым на першым этапе папярэдняга расследавання. У хадайніцтве кожны з іх заявіў, што прызнае віну, абавязуецца аказваць садзейнічанне следству, таксама бярэ на сябе абавязацельства пакрыць прычыненую шкоду.

У судзе таксама была зачытаная інфармацыя генеральнай пракуратуры пра тое, што ўсе абвінавачаныя аказалі садзейнічанне ў расследаванні крымінальнай справы, аказвалі дапамогу ў выкрыцці іншых асоб.

© Sputnik / Виктор ТолочкоТоп-менеджэры Белгазпрамбанка на папярэднім судовым пасяджэнні па справе Бабарыкі
Папярэдні суд па справе Бабарыкі - рэпартаж з залы суда - Sputnik Беларусь, 1920, 04.02.2021
Топ-менеджэры Белгазпрамбанка на папярэднім судовым пасяджэнні па справе Бабарыкі

Затым выступілі адвакаты, якія заявілі, што іх давернікі заключылі пагадненні добраахвотна і выканалі ўмовы ў поўным аб'ёме.

У сваю чаргу дзяржаўны абвінаваўца Гіргель заявіў, што "абвінавачаныя выканалі ўмовы пагаднення ў поўным аб'ёме, я лічу, што няма перашкод для правядзення асноўнага судовага пасяджэння".

© Sputnik / Виктор ТолочкоПракурор Сяргей Гіргель
Папярэдні суд па справе Бабарыкі - рэпартаж з залы суда - Sputnik Беларусь, 1920, 04.02.2021
Пракурор Сяргей Гіргель

У сувязі з эпідсітуацыяй у памяшканні прыняты меры па недапушчэнні распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі і забяспечана сацыяльнае дыстанцыяванне пры рассаджванні ў зале судовага пасяджэння. Таксама для забеспячэння грамадскага парадку органамі ўнутраных спраў прыняты неабходныя меры бяспекі, у прыватнасці, у залу прапускалі праз спецыяльную рамку.

Суд пройдзе 17 лютага

Папярэдняе судовае пасяджэнне доўжылася крыху менш за паўтары гадзіны.

© Sputnik / Виктор ТолочкоПраверка дакументаў у зале суда па справе Бабарыкі
Папярэдні суд па справе Бабарыкі - рэпартаж з залы суда - Sputnik Беларусь, 1920, 04.02.2021
Праверка дакументаў у зале суда па справе Бабарыкі

Суд па справе Віктара Бабарыкі пачнецца 17 лютага ў 11:00, ён пройдзе ў адкрытым судовым пасяджэнні, пра гэта заявіў суддзя Любавіцкі, выйшаўшы з дарадчага пакоі. Працэс па гэтай справе калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда будзе разглядаць у выязным судовым пасяджэнні ў судзе Маскоўскага раёна.

Мера стрымання абвінавачаным пакінута ранейшай - утрыманне пад вартай.

Выязное пасяджэнне

Папярэдняе дасудовае пасяджэнне па справе Бабарыкі Вярхоўны суд правёў у будынку суда Маскоўскага раёна Мінска, дзе ёсць вялікая зала. З-за вялікага резонансу ў грамадстве справы Бабарыкі міліцыя загадзя распачала меры бяспекі - яшчэ ў сераду будынак Маскоўскага суда быў абнесены агароджай. Таксама да 15:00 былі адмененыя ўсе судовыя працэсы.

© Sputnik / Виктор ТолочкоКаля суда Маскоўскага раёна напярэдадні пасяджэння па справе Бабарыкі выставілі агароджу
Папярэдні суд па справе Бабарыкі - рэпартаж з залы суда - Sputnik Беларусь, 1920, 04.02.2021
Каля суда Маскоўскага раёна напярэдадні пасяджэння па справе Бабарыкі выставілі агароджу

Прэс-служба суда таксама папярэдзіла, што міліцыя будзе ўжываць меры бяспекі пры допуску ў залу суда.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі