МІНСК, 8 лют – Sputnik. Стартавы матч на чэмпіянаце свету ў Латвіі зборная Беларусі правядзе супраць каманды Славакіі, ён адбудзецца ў першы ж дзень турніру - 21 траўня, адпаведная інфармацыя апублікавана на сайце Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF).
Беларуская зборная будзе гуляць у групе А, у якую таксама патрапілі зборныя Вялікабрытаніі, Даніі, Расіі, Славакіі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі.
Наступны паядынак падапечныя Міхаіла Захарава правядуць 23 траўня супраць каманды Швецыі. Далей беларусаў чакаюць матчы з чэхамі (24 траўня), англічанамі (26 траўня), датчанамі (28 траўня), швейцарцамі (30 траўня) і расіянамі (1 чэрвеня).
Нагадаем, Чэмпіянат свету па хакеі пройдзе ў Рызе (Латвія) з 21 траўня па 6 чэрвеня. Галоўнай арэнай турніру стане рыжскі Алімпійскі спартыўны цэнтр.
Вельмі спрэчны чэмпіянат
У прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі заявілі, што беларуская каманда ўсё роўна згуляе ў Латвіі. "Мы неаднаразова казалі, што аддаем перавагу высвятляць, хто мацней, на спартыўных пляцоўках", - удакладнілі ў федэрацыі.
Чытайце таксама:
- Чэмпіянат свету па хакеі пройдзе толькі ў Латвіі
- Беларусь пазбавілі права правесці ЧС па хакеі, але паабяцалі кампенсацыю
- Фазель: правесці Чэмпіянат свету ў Беларусі - наш абавязак