Штомесяц на беларускі рынак фабрыка "Чырвоны харчавік" адгружае каля 500 тон зефіру. А пачынаецца працэс гатавання прысмакаў у садах беларусаў - у год фабрыцы для вытворчасці трэба больш за дзве тоны яблыкаў.
Яблыкі ператвараюцца ў пюрэ, да іх дадаецца цукар, патака, яечны бялок і пекцін. Атрыманую сумесь адсаджваюць на сасновыя дошкі - зефіру патрэбна натуральная аснова. А пасля палоўкі зефіру склейваюцца, абсыпаюцца цукровай пудрай і кладуцца ва ўпакоўку.
"Зефір - гэта цукрысты кандытарскі выраб пенападобнай структуры", - распавядае галоўны тэхнолаг фабрыкі Таццяна Барбас аб ласунках на прафесійнай мове.
Тэрмін прыдатнасці гэтага ласунка - усяго чатыры месяцы, пасля зефір губляе сваю лёгкасць, таму галоўныя яго пакупнікі жывуць не вельмі далёка ад Беларусі. Хоць наш зефір прадаюць ужо і ў Нью-Ёрк - там яго купляюць галоўным чынам выхадцы з постсавецкіх краін, якія настальгуюць па савецкім ласункам.
Глядзіце на відэа, як вырабляюць на бабруйскай фабрыцы "Чырвоны харчавік" зефір, які адпавядае старым савецкім Дастам - і таму не адрозніваецца па смаку ад таго, што вы каштавалі шмат гадоў таму.