Сітуацыя на рынку працы: якія спецыялісты найбольш запатрабаваныя ў РБ

© Sputnik / Варвара Гертье / Перайсці ў медыябанкПрацаўніца харчаблока дзіцячага сада гатуе ежу
Працаўніца харчаблока дзіцячага сада гатуе ежу - Sputnik Беларусь, 1920, 09.02.2021
Падпісацца
З-за пандэміі колькасць вакансій у рэспубліцы за апошні год скарацілася з 85 да 70 тысяч: фактычна ўпаў попыт на працоўную сілу, а людзі адклалі пошук працы да лепшых часоў.

Якім будзе айчынны рынак працы ў бліжэйшай перспектыве і якія спецыялісты неабходны рэспубліцы цяпер, распавёў Sputnik начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Алег Такун.

Менш вакансій

Рынак працы адказвае ўсёй эканамічнай сістэме, і працэсы, якія адбываюцца ў эканоміцы, уплываюць на рынак.

"Што мы і ўбачылі ў мінулым годзе ў сувязі з пандэміяй. Па-першае, ўпаў попыт на працоўную сілу, і наймальнікі сталі менш прымаць на працу. Фактычна быў прыпынены прыём суіскальнікаў у красавіку-траўні 2020-га, пакуль прадпрыемствы чакалі, як зменіцца сітуацыя", - тлумачыць Такун.

У сувязі з гэтым рэзка скарацілася колькасць вакансій: калі ў пачатку 2020-га іх было каля 85 тысяч, то да сярэдзіны года стала каля 70 тысяч. Аднак, пачынаючы з другога паўгоддзя, попыт на работнікаў стабілізаваўся, і на рынку штомесяц заяўляліся 72-73 тысячы вакансій. Такія лічбы ў Дзяржаўнай службе занятасці і сёння.

Галоўны навуковы супрацоўнік Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржслужбы пры прэзідэнце РФ Гульнара Краснова - Sputnik Беларусь, 1920, 05.01.2021
Радыё
Як замежнаму студэнту абараніць дыплом у РФ падчас пандэміі - эксперт

Іншай асаблівасцю рынку ў пандэмію каронавіруса стала тое, што выраслі маштабы вымушанай няпоўнай занятасці. Прадпрыемствы, каб захаваць свае працоўныя калектывы, аб'яўлялі прастоі, скарачалі працоўны тыдзень і час працы, адпраўлялі супрацоўнікаў у адпачынкі.

"Такая сітуацыя была характэрная для мінулагодніх красавіка-траўня, а таксама канца 2020-га - пачатку 2021-га. У гэты час прадпрыемствы сыходзяць у зацішша, падводзяць вынікі, плануюць штатны расклад, практычна не набіраюць персанал. І толькі да сакавіка пачынаюць разгойдвацца", - тлумачыць спецыяліст.

Больш за 200 тысяч беспрацоўных

З-за пандэміі, аднак, узровень беспрацоўя ў Беларусі не вырас, і, па ацэнцы Міжнароднай арганізацыі працы, склаў за мінулы год толькі 4%.

"Гэта можа быць выклікана некалькімі прычынамі: нашы прадпрыемствы асабліва не звальнялі працаўнікоў, замест гэтага выкарыстоўвалі рэжымы няпоўнай занятасці, а таксама тое, што людзі вырашылі адкласці пошук працы да лепшых часоў", - распавядае начальнік упраўлення.

Паводле звестак Мінпрацы, колькасць працоўнай сілы ва ўзросце 15-74 гады ў 2020 годзе склала 5,128 мільёна беларусаў, з іх 4,920 мільёна былі занятыя ў эканоміцы. Каля 208 тысяч застаюцца беспрацоўнымі.

Выдаленка ў законе

Біяметрычныя дакументы і ідэнтыфікацыйныя карты (ID-карты) у Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 25.01.2021
Лукашэнка пра ID-карты: беларусы павінны атрымаць магчымасці, а не праблемы
Такун канстатуе: у службу занятасці стала звяртацца ўсё менш людзей. З-за боязі каронавіруса людзі сёння радзей з'яўляюцца ў грамадскіх месцах, затое сталі часцей карыстацца формамі дыстанцыйнага пошуку працы. Электронны агульнарэспубліканскі банк вакансій, да прыкладу, за апошні час зафіксаваў больш за 15 мільёнаў зваротаў. Папулярнымі сталі і электронныя кірмашы вакансій.

У сувязі з гэтым, тлумачыць начальнік упраўлення палітыкі занятасці, вырасла значэнне "выдаленкі". Такую форму працы ўвялі заканадаўча 28 студзеня 2020-га.

"Ужо досыць шмат працаўнікоў і наймальнікаў скарысталіся выдаленкай. Але лічбаў пакуль няма. Жыццё паказала, што трэба камбінаваць традыцыйныя і дыстанцыйныя формы занятасці: напрыклад, два дні ў офісе, астатнія - дома. Будзем ўносіць гэтыя змены ў Працоўны кодэкс у гэтым годзе", - адзначае прадстаўнік ведамства.

Самыя запатрабаваныя спецыяльнасці

Структура попыту ў краіне не змянілася - больш за 60% вакансій звязаны з рабочымі спецыяльнасцямі. У топе такія прафесіі, як кіроўца аўтамабіля, швачка, прадавец, повар, санітарка, слесары розных напрамкаў.

"Калі казаць пра спецыялістаў, то, зразумела, што ў пандэмію рэзка вырас попыт на ўрачоў і медсясцёр, а таксама інжынераў", - прыводзіць статыстыку спецыяліст.

Ён упэўнены, што ў бліжэйшай пяцігодцы будуць таксама запатрабаваны інжынеры-канструктары, сістэматэхнікі, спецыялісты з IT-сектара.

"Шчыльна працуем з сістэмай адукацыі, каб ВНУ навучалі тых, хто спатрэбіцца нашай эканоміцы ў перспектыве. Апытанні наймальнікаў паказалі, што і далей патрэбны работнікі са сферы паслуг - медыкі, прадаўцы, вадзіцелі і гэтак далей. У любым выпадку масавыя прафесіі застануцца, рэвалюцыйных змяненняў не чакаем", - кажа Такун.

Дзе самая вялікая зарплата?

У банку вакансій самая вялікая зарплата ў пілотаў грамадзянскай авіяцыі. Камандзір паветранага судна, да прыкладу, можа атрымліваць ад 12 да 15 тысяч рублёў, другі пілот - ад 9,5 тысяч. Немаленькія зарплаты і ў спартсменаў: ХК "Дынама-Мінск" шукае хакеіста з заробкам ад 10 тысяч рублёў, ФК "Іслач" - футбаліста з заробкам ад 6 тысяч рублёў.

Самыя маленькія зарплаты - у акампаніятараў (ад 103 рублёў - Чашніцкі раённы метадычны цэнтр культуры і народнай творчасці), інспектараў РЦСАН (ад 160 рублёў), дворнікаў (ад 180 рублёў).

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0