МУС расказала аб мерах бяспекі ў Мінску напярэдадні УНС

© Sputnik / Виктор ТолочкоПалац Рэспублікі і Кастрычніцкая плошча
Палац Рэспублікі і Кастрычніцкая плошча - Sputnik Беларусь, 1920, 10.02.2021
Падпісацца
У ведамстве запэўнілі, што праваахоўнікі не дапусцяць правядзення якіх-небудзь акцый пратэсту на фоне важнай грамадска-палітычнай падзеі.

МІНСК, 10 лют – Sputnik. Органы ўнутраных спраў напярэдадні VI Усебеларускага народнага сходу прадпрымаюць неабходныя меры па забеспячэнні грамадскай бяспекі, распавялі ў прэс-службе МУС.

Звязана гэта ў тым ліку з прыбыццём у Мінск вялікай колькасці людзей (па дадзеных арганізатараў УНС, у ім будуць удзельнічаць каля 2400 дэлегатаў і 300 запрошаных - Sputnik). Як паведамілі ў ведамстве, асноўная задача супрацоўнікаў міліцыі ў гэтыя дні - папярэдзіць правапарушэнні, растлумачыць правілы паводзін і меры адказнасці.

"Праваахоўнікі не дапусцяць правядзення якіх-небудзь несанкцыянаваных акцый на фоне важнага грамадска-палітычнага мерапрыемства. Любыя супрацьпраўныя дзеянні будуць перарваны, а кожнаму з іх - дадзена прававая ацэнка", - падкрэслілі ў прэс-службе міністэрства.

Усебеларускі народны сход: храналогія 1996–2021 - Sputnik Беларусь, 1920, 10.02.2021
Інфаграфіка
Усебеларускі народны сход: храналогія 1996-2021
Там таксама адзначылі, што 11 і 12 лютага на вуліцах Мінска магчымы абмежаванні руху, у тым ліку па прычыне складаных умоў надвор'я. У гэтыя дні, па прагнозах сіноптыкаў, чакаецца моцны снегапад. У МУС параілі грамадзянам адмовіцца ад асабістага транспарту.

Усебеларускі народны сход пройдзе 11-12 лютага ў Мінску ў Палацы Рэспублікі ў шосты раз. На абмеркаванне будуць вынесены асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0