Беларусы не лічаць карупцыю галоўнай праблемай краіны - Лукашэнка

CC BY 2.0 / Chris Potter / A Generous TipГрошы ў канверце
Грошы ў канверце - Sputnik Беларусь, 1920, 12.02.2021
Падпісацца
Дадзеныя апошніх сацыялагічных даследаванняў паказваюць, што беларусы нават не ўключылі карупцыю ў тройку асноўных праблем.

МІНСК, 12 лют – Sputnik. У Беларусі карупцыя ёсць, але, як паказалі сацыялагічныя даследаванні, дадзеная праблема не знаходзіцца для людзей на першым месцы, аб гэтым прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на VI Усебеларускім народным сходзе.

"Дзяржаўныя служачыя, запомніце: няма і не будзе карупцыі. Не толькі таму што я жорсткі ў гэтых адносінах. Я - першы чалавек, які ў незалежнай Беларусі ўзначальваў камісію, якую ў народзе абазвалі "па барацьбе з карупцыяй". Вы бачылі мае падыходы. гэта адна з прычын, чаму мяне тады абралі прэзідэнтам. Я ад гэтага ніколі не адыходзіў і не адступлю", - падкрэсліў Лукашэнка.

Ён распавёў, што праціўнікі ўлады нібыта пачынаюць шукаць у яго нерухомасць: "Я - за. І калі да мяне будзе хоць адно пытанне па нейкай адной праблеме, я асабіста прыйду з журналістамі, пакажу і раскажу, што яны там у мяне знайшлі" .

І дадаў, звяртаючыся да дэлегатаў: "Будзьце спакойныя ў гэтых адносінах. З адкрытым забралам я б не хадзіў па краіне і не змагаўся з жулікамі і бандытамі, калі б у мяне было рыльца ў пушку".

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што, па апошніх сацыялагічных даследаваннях, беларусы не лічаць карупцыю галоўнай праблемай, яе аднеслі на пятае ці нават шостае месца.

Віктар Бабарыка - Sputnik Беларусь, 1920, 29.01.2021
Справу Віктара Бабарыкі разгледзіць Вярхоўны суд – адвакат

"У суседзяў яна першае месца займае. У нас гэта хвалюе людзей, але не на першым месцы стаіць", - адзначыў прэзідэнт.

"Хто ва ўладзе, той і злодзей - такое меркаванне бытуе ў народзе. У Беларусі не так", - падкрэсліў Лукашэнка.

Ён распавёў, што перыядычна даручае ладзіць праверкі супрацоўнікам ДАІ, ці бяруць яны хабар.

"Апошнюю праверку ажыццявілі - ні адзін не ўзяў. Адзін разважаў на гэтую тэму, на мой сорам, насупраць Палаца Незалежнасці. Яму прапанавалі, ён пачаў гэтую тэму абмяркоўваць, а потым: "Не-не-не, ідзіце. Не сёння і не заўтра, ідзіце". Гэта значыць, у яго спрацавала гэтая чуйка. І дзесяткі былі падыходаў - ні адзін. Гэта гонар! Вы ж мае дзеці, і я ганаруся, што ў нас такія людзі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

З тым, што адбываецца падчас Усебеларускага народнага сходу, знаёмцеся ў матэрыяле Sputnik.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0