Два расійскія фільмы ўвайшлі ў шорт-ліст "Оскара"

© Photo : Продюсерский центр Андрея Кончаловского (2021)Кадр з фільма "Дорогие товарищи!"
Кадр з фільма Дорогие товарищи! - Sputnik Беларусь, 1920, 12.02.2021
Падпісацца
"Дорогие товарищи!" Андрэя Канчалоўскага патрапілі ў шорт-ліст у намінацыі "Лепшы фільм на замежнай мове", "Гунда" Віктара Касакоўскага - у намінацыі "Лепшы дакументальны поўнаметражны фільм".

МІНСК, 10 лют - Sputnik. Фільм "Дорогие товарищи!" Канчалоўскага распавядае пра падзеі, якія адбыліся ў 1962 годзе ў горадзе Новачаркаску. Там былі расстраляны ўдзельнікі вулічнай дэманстрацыі.

Таксама ў шорт-лісце яшчэ 14 работ, у тым ліку з Босніі і Герцагавіны, Ганконга, Даніі, Гватэмалы, Ірана, Кот-д'Івуара, Мексікі, Нарвегіі, Румыніі, Тайваня, Туніса, Чэхіі, Чылі і Францыі, гаворыцца на афіцыйным сайце кінапрэміі.

Кінакрытыкі высока ацэньваюць шансы Канчалоўскага: "Дорогие товарищи!" ужо атрымалі спецыяльны прыз Венецыянскага кінафестывалю.

Кінастужка, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь, 1920, 30.01.2021
Экранізацыі Шамякіна: лепшыя кінаадаптацыі да 100-гадовага юбілею класіка

Што тычыцца "Гунды" Віктара Касакоўскага, то гэта цалкам чорна-белы фільм пра свінню Гунду і яе парасят. Людзей у кадры няма, як і чалавечай мовы за кадрам.

Прадзюсер гэтага фільма - Хаакін Фенікс. "Гунда" выйшла на вялікі экран у 2020-м і таксама атрымала добрыя водгукі кінакрытыкаў.

Дададзім, уручэнне 93-й прэміі "Оскар" запланавана на 25 красавіка. Канчатковы спісак намінантаў амерыканская кінаакадэмія абвесціць 15 сакавіка.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0