Відэа

Мезенцаў пра шматвектарнасць Беларусі: гэта не пагражае адносінам з Расіяй

Падпісацца
Важнасць захавання шматвектарнай палітыкі падкрэсліваў на УНС прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, аднак гэта не ставіць пад сумненне шматгранную сістэму адносін паміж Беларуссю і Расіяй, перакананы расійскі пасол.

Шматвектарнасць палітыкі Беларусі не адаб'ецца на беларуска-расійскіх адносінах, лічыць пасол РФ у Мінску Дзмітрый Мезенцаў.

"Сёння прэзідэнт вельмі збалансаваную карціну прадставіў тых мэт, якія пераследуе палітыка шматвектарнасці Рэспублікі Беларусь. Гэта забеспячэнне экспартнага патэнцыялу і дыверсіфікацыя паставак на знешнія рынкі той прадукцыі, якая канкурэнтная і па цане, і па якасці. Мы ўспрымаем, што гэта не ставіць пад сумненне шматгранную сістэму адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыі", - адзначыў ён.

Мезенцаў перакананы, што планы дзвюх краін па эканамічнай інтэграцыі, збліжэнню працы ў прамысловай палітыцы, аграрным сектары, мытнай, падатковай, па дзесятках іншых напрамкаў не падлягаюць сумненню.

Каментарый пасла Расійскай Федэрацыі глядзіце на відэа Sputnik.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0