Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Расійскія ВНУ прадставяць свае праграмы на выставе ў Мінску

© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў фотабанкВыкладчык звярае асобу па пашпарце перад пачаткам экзамену
Выкладчык звярае асобу па пашпарце перад пачаткам экзамену - Sputnik Беларусь, 1920, 16.02.2021
У дні правядзення выставы адукацыйных паслуг можа быць агучана важная для абітурыентаў навіна: пры паступленні ў ВНУ РФ беларусам будуць залічваць вынікі ЦТ. Але гэта пакуль не дакладна.

МІНСК, 16 лют – Sputnik. У Мінску з 18 па 20 лютага пройдзе 19-я міжнародная спецыялізаваная выстава адукацыйных паслуг "Адукацыя і кар'ера", паведамілі Sputnik арганізатары.

На пляцоўцы, якая размесціцца ў Палацы мастацтваў, любы абітурыент зможа выбраць ВНУ і будучую прафесію: прадстаўнікі ўніверсітэтаў, каледжаў і ліцэяў дапамогуць выпускнікам вызначыцца.

Першапачаткова паведамлялася, што будуць прадстаўлены 12 расійскіх ВНУ. Але ўсяго за некалькі дзён да пачатку выставы іх колькасць вырасла да 30. З іх 20 прымаюць удзел у вочным фармаце, яшчэ 10 - у завочным.

Замежныя студэнты ў МДППУ - Sputnik Беларусь, 1920, 29.12.2020
ВНУ ў анлайне: як паступіць у Расію падчас COVID-19

Свае стэнды прадставяць Маскоўскі нацыянальны даследчы тэхнічны ўніверсітэт імя М.Э. Баўмана, Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут, Фінансавы ўніверсітэт пры ўрадзе РФ, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, Санкт-Пецярбургскі нацыянальны даследчы універсітэт ІТМО і іншыя.

Таксама на выставе будзе прадстаўлены шэраг вядучых рэгіянальных ВНУ: прыгранічны Пскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, БФУ імя Імануіла Канта, Паўднёвы федэральны ўніверсітэт, Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт, Паўночна-Каўказскі федэральны ўніверсітэт, Новасібірскі нацыянальны даследчы дзяржаўны ўніверсітэт і іншыя.

Арганізатары падкрэсліваюць, што ў дні правядзення выставы можа быць агучана важная для беларускіх абітурыентаў навіна: пры паступленні ў ВНУ РФ ім будуць залічваць вынікі ЦТ (аналаг расійскага АДЭ).

"Гэты важны этап супрацоўніцтва ў галіне адукацыі паміж Расіяй і Беларуссю дазволіць спрасціць працэс паступлення для беларускіх выпускнікоў школ", - адзначаюць суразмоўцы.

У мінулым годзе выставу наведалі каля 11 тысяч чалавек, былі прадстаўлены 105 арганізацый-удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Латвіі, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Ізраіля і Германіі.

Як сёння можна паступіць у Расію?

Прыём дакументаў у абітурыентаў - Sputnik Беларусь, 1920, 10.02.2021
Паступіць у ВНУ Расіі стала лягчэй у 5 разоў: што такое суперсэрвіс для замежнікаў?
Нагадаем, паступіць у расійскія ВНУ беларусы могуць рознымі спосабамі: здаць АДЭ у Расіі альбо анлайн-экзамен праз сістэму практорынга, а таксама па квоце. Атрымаць яе можна праз прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі. Яна дае бясплатную адукацыю ў кожным расійскім ВНУ, стыпендыю, месца ў інтэрнаце і 50-працэнтную зніжку на карыстанне грамадскім транспартам.

У мінулым годзе квоту атрымалі 230 беларускіх абітурыентаў, ва ўступнай кампаніі-2021 месцаў абяцаюць больш. Дарэчы, у Расіі па дадзеных Рассупрацоўніцтва ў мінулым годзе навучалася 10 509 беларускіх студэнтаў, з іх 3 734 - за кошт расійскага бюджэту.

Акрамя таго, хутка можа быць вырашана пытанне аб стварэнні пунктаў здачы АДЭ ў Беларусі: у канцы лютага міністры адукацыі дзвюх краін абмяркуюць тэму на сустрэчы ў Магілёве.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі