МІНСК, 16 лют – Sputnik. Захворванне сардэчна-сасудзістай сістэмы прывяло да смяротнага зыходу Аляксандра Віхора, паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.
Гамяльчанін Аляксандр Віхор памёр 11 жніўня ва ўзросце 25 гадоў. Інцыдэнт адбыўся праз некалькі дзён пасля ягонага затрымання падчас разгону пратэстуючых.
"Да наступлення смерці прывялі захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы, якія раптам абвастрыліся. У сувязі з гэтым ва ўзбуджэнні крымінальнай справы адмоўлена за адсутнасцю ў чыіх-небудзь дзеяннях складу злачынства", - цытуе БелТА начальніка ўпраўлення СК Беларусі па Гомельскай вобласці Сяргея Удавікова.
Судова-медыцынская экспертыза паказала, што Аляксандр памёр ад вострай недастатковасці кровазвароту, якая развілася з-за маючых быць захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы. Экспертная камісія залючила, што развітое ў хлопца парушэнне псіхічнай дзейнасці хавала клінічныя праявы захворванняў сэрца, якія былі ў яго.
"На яго целе выяўлены непрамыя пераломы рэбраў і пераломы грудзіны, якія ўзніклі пры правядзенні рэанімацыйных мерапрыемстваў - непрамога масажу сэрца. Алкаголю, наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў у арганізме не выяўлена", - заявілі ва УСК.
У 2017 годзе Аляксандр праходзіў абследаванне і быў прызнаны непрыдатным да службы ў арміі па прычыне захворвання сардэчна-сасудзістай сістэмы. Па дадзеных УСК, у 2020 годзе лечкамісія пацвердзіла дыягназ пры паўторным медаглядзе.
Што адбылося
Увечары 9 жніўня малады чалавек ехаў да сваёй дзяўчыны з Касцюкоўкі і падчас перасадкі з аднаго грамадскага транспарту на іншы быў затрыманы. Віхора затрымалі на гомельскай плошчы Леніна, пры гэтым, паводле слоў Удавікова, Аляксандр "спрабаваў вырвацца, таму супрацоўнікі міліцыі на законных падставах ужылі фізічную сілу".
Родныя Аляксандра сцвярджалі, што ён не ўдзельнічаў у акцыі і апынуўся ў руках вартавых парадку выпадкова. Хлопца асудзілі па артыкуле 23.34 і далі 10 сутак.
"На судовым пасяджэнні ён прызнаў сваю віну, скаргаў на стан здароўя і дзеянні супрацоўнікаў міліцыі не выказаў. Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 10 сутак адміністрацыйнага арышту", - паведаміў Удавікоў.
Аднак па прыбыцці ў СІЗА хлопца агледзеў фельчар, пасля чаго Віхора шпіталізавалі ў псіхіятрычную, а потым у туббальніцу (бліжэйшую медустанову, дзе было аддзяленне рэанімацыі), у ноч на 12 жніўня ён памёр.
Жанчына, якая была сведкай затрымання Віхора, заяўляла, што Аляксандра білі дубінкамі супрацоўнікі міліцыі. Інфармацыю прызналі недакладнай, дзеянням жанчыны будзе дадзена прававая ацэнка, заявілі ва УСК.
"15 жніўня каля будынка Гомельскага аблвыканкама яна заяўляла праз гучнагаварыцель, што пры затрыманні хлопца супрацоўнікі міліцыі білі яго дубінкамі. Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і абвяргаецца відэазапісамі і тлумачэннямі відавочцаў", - паведаміў Удавікоў.
Пасля выбараў прэзідэнта 9 жніўня 2020 года, на якіх, паводле звестак ЦВК, перамог Аляксандр Лукашэнка, які набраў больш за 80% галасоў, у краіне пачаліся масавыя акцыі пратэстаў, у Мінску і рэгіёнах яны былі спалучаны з беспарадкамі. Падчас разгону ўдзельнікаў несанкцыянаваных мерапрыемстваў сілавікі выкарыстоўвалі спецсродкі і спецтэхніку. У цяперашні час пратэстная актыўнасць у краіне стала ніжэй.
Чытайце таксама:
- Генпракуратура заявіла аб наяўнасці алкаголю ў аналізах Рамана Бандарэнкі
- Кіраўнік ЕП заклікаў Лукашэнку спыніць гвалт супраць дэманстрантаў
- За прагулы адкажуць: у Беларусі змянілі парадак выплаты стыпендый