Беларуская опера атрымала новага мастацкага кіраўніка

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета - Sputnik Беларусь, 1920, 18.02.2021
Падпісацца
Аддзел оперы Вялікага тэатра быў без кіраўніка два гады - з моманту сыходу галоўнага рэжысёра Міхаіла Панджавідзэ.

МІНСК, 18 лют – Sputnik. Маргарыта Ізворска-Елізар'ева стала новым кіраўніком опернай трупы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, пра гэта паведамілі Sputnik у прэс-службе.

"Елізар'еў застаўся на сваім месцы, а вось новым мастацкім кіраўніком опернай трупы стала яго жонка Маргарыта Ізворска-Елізар'ева. Яе сёння прадставілі калектыву", - растлумачылі ў прэс-службе.

Мастацкім кіраўніком тэатра застаўся народны артыст СССР Валянцін Елізар'еў, балет узначальвае Юрый Траян. Оперная трупа была без кіраўніка з моманту сыходу Міхаіла Панджавідзэ (снежань 2019-га года).

Чым вядомая Маргарыта Ізворска-Елізар'ева

Прэм'ера пасля каранціну: гісторыя доктара Фаўста на сцэне Вялікага - відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 23.11.2020
Відэа
Прэм'ера пасля каранціну: гісторыя доктара Фаўста на сцэне Вялікага - відэа
Новы мастацкі кіраўнік опернай трупы нарадзілася ў Балгарыі ў 1946 годзе, скончыла Балгарскую (1969) і Ленінградскую (1974) кансерваторыі. Працавала ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета рэжысёрам-пастаноўшчыкам (1975-1994), а таксама мастацкім кіраўніком (2002-2009).

За перыяд 1974-1994 гады Ізворска-Елізар'ева паставіла звыш 30 оперных спектакляў і звыш 400 урыўкаў з опернай сусветнай класікі. З'яўляецца заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі, гранд-доктарам філасофіі, доктарам педагагічных навук, прафесарам.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0