Мінскае "Дынама" выйграла ў чэлябінскага "Трактара"

© Photo : ХК "Динамо-Минск"Хакеіст "Дынама-Мінск" Шэйн Прынс
Хакеіст Дынама-Мінск Шэйн Прынс - Sputnik Беларусь, 1920, 22.02.2021
Падпісацца
"Зубры" першымі адкрылі лік, затым страцілі ініцыятыву ў сярэдзіне сустрэчы, але змаглі аднавіць раўнавагу і ў выніку пераламілі ход супрацьстаяння ў сваю карысць.

МІНСК, 22 лют – Sputnik. Мінскі хакейны клуб "Дынама" абыграў у хатнім матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі чалябінскі "Трактар", перадае Sputnik.

Першы перыяд прайшоў пад націскам "зуброў", які чэлябінцы вытрымалі, адказваючы толькі кароткімі контратакамі. Тым не менш, да першага перапынку лічбы на табло не змяніліся. "Размачыў" лік форвард "Дынама" Зак Мітчэл на 28-й хвіліне супрацьстаяння. Трыумф доўжыўся нядоўга: нападаючы "Трактара" Нік Бэйлен аднавіў раўнавагу сіл (34).

Мінскае Дынама прэзентавала эфектны ролік на конкурс Талисмания КХЛ - відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 04.02.2021
Відэа
Мінскае "Дынама" прэзентавала эфектны ролік на конкурс "Талисмания КХЛ"

У трэцяй дваццаціхвілінцы зноў вылучыўся Бэйлен, аформіў дубль (49). Мінчане сабраліся з сіламі і незадоўга да фінальнай сірэны змаглі зраўняць лік - 2:2. Вызначыўся Сцяпан Фалькоўскі, які закінуў шайбу ў вароты сапернікаў з пятака (57).

У авертайме пераможны гол закінуў Шэйн Прынс (61).

Матч скончыўся на карысць "Дынама" - 3:2 (0:0, 1:1, 1:1, 1:0).

Наступную сустрэчу мінскае "Дынама" правядзе дома 23 лютага супраць хабараўскага "Амура".

Суботні рэкорд

Мінскае "Дынама" устанавіла ў суботу рэкорд КХЛ па колькасці перамог у дадатковы час на працягу аднаго сезону. Перамога над "Трактарам" стала ўжо дзесятай, здабытай у дадатковых пяціхвілінках.

Ранейшы рэкорд належаў омскаму "Авангарду" (сезон 2010/2011) і піцерскаму СКА (2019/2020).

"Зубры" у гэтым сезоне правялі 16 сустрэч за межамі асноўнага часу, перамогшы 15 разоў (10 у авертаймах і 5 у серыях пасляматчавых кідкоў).

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0