На 55 радкоў: БДУ падняўся ў рэйтынгу лепшых ВНУ свету

© SputnikГалоўны корпус БДУ
Галоўны корпус БДУ - Sputnik Беларусь, 1920, 22.02.2021
Падпісацца
Лідзіруючыя пазіцыі застаюцца за амерыканскімі ўніверсітэтамі - Вашынгтонскім і Корнэлскім, а таксама Джонса Хопкінса, што вядзе статыстыку па каронавірусе ў свеце.

МІНСК, 22 лют – Sputnik. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт размясціўся на 708-м радку ў абноўленым рэйтынгу Webometrics Ranking of World Universities.

Мінская ВНУ аказалася паміж універсітэтам Версалю (Францыя) і ўніверсітэтам Хадэрсфілдзе (Вялікабрытанія). Год таму БДУ займаў 763-е месца, а ў 2018-м увайшоў у топ-500, заняўшы ў рэйтынгу 487-ю пазіцыю. У гэтым годзе Белдзяржуніверсітэт адзначыць 100-годдзе.

Умацавалі пазіцыі і іншыя беларускія ВНУ. БНТУ на 2869-м месцы, БДУІР - на 3574-м. Далей ідуць Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны (3608-е месца) і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (3664-е месца).

Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі - Sputnik Беларусь, 1920, 29.01.2021
Прэзідэнт: сцены ўніверсітэта - не месца для палітычных мітынгаў

Усяго ў рэйтынгу больш за 28 тысяч універсітэтаў свету. Асноўныя крытэрыі для ацэнкі - прысутнасць ВНУ у інтэрнэце і цытаванасць публікацый навукоўцаў. Тройку лепшых вышэйшых навучальных устаноў на планеце, згодна Webometrics Ranking of World, складаюць Вашынгтонскі і Корнэлскі ўніверсітэты, а таксама ўніверсітэт Джонса Хопкінса. У дзясятку таксама ўваходзяць Ельскі, Каліфарнійскі, Нью-Йоркскі ўніверсітэты і Вышэйшая тэхнічная школа ў Цюрыху.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0