Жук устанавіла нацыянальны рэкорд Беларусі па скачку з шастом

© Sputnik / Виктор ТолочкоІрына Жук
Ірына Жук - Sputnik Беларусь, 1920, 25.02.2021
Падпісацца на
Папярэдні рэкорд для залаў належаў ёй жа - 4,66 метра - і быў устаноўлены ў студзені на Кубку Беларусі.

МІНСК, 25 лют – Sputnik. Беларуска Ірына Жук, якая выступае ў скачку з шастом, устанавіла нацыянальны рэкорд у памяшканні на турніры World Athletics Indoor Tour у Мадрыдзе, паведамляе Sputnik.

Жук з першай спробы пакарыла 4,67 метра, устанавіўшы рэкорд Беларусі ў памяшканні. Таксама яна спрабавала пераадолець 4,72 метра, але гэтыя спробы не ўвянчаліся поспехам. Другое месца дасталася славенскай спартсменцы Ціне Суцей (4,57). Замкнула тройку лідэраў канадка Аліша Ньюман (4,57).

Папярэдні рэкорд у памяшканні таксама належаў Жук. Яна ўстанавіла яго ў канцы студзеня на Кубку Беларусі ў Гомелі (4,66).

Беларускія лёгкааталеты працягнуць спаборніцкі сезон. 4-7 сакавіка ў польскім Торуні пройдзе чэмпіянат Еўропы ў памяшканні.

World Athletics Indoor Tour - гэта штогадовая серыя спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы, якія пачалі праводзіць пасля 2016-га года. Гэтыя турніры былі закліканы павысіць прэстыж "каралевы" спорту ў закрытых памяшканнях.

У 2021 годзе былі ўведзены тры ўзроўні спаборніцтваў: залаты, сярэбраны і бронзавы. Этап у Іспаніі насіў статус залатога.

Раней беларускі скакун у вышыню Максім Недасекаў выйграў турнір Copernicus Cup у Польшчы, таксама устанавіўшы пры гэтым нацыянальны рэкорд у памяшканні. Скакуну пакарылася вышыня ў 2,34 метра.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала