МІНСК, 26 лют – Sputnik. На пагашэнне і абслугоўванне знешняга дзярждоўгу Беларусь аддала каля 3,5 млрд долараў, заявіў міністр фінансаў рэспублікі Юрый Селіверстаў.
Знешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 лютага гэтага года склаў 18,3 млрд долараў, зменшыўшыся з пачатку года на 1,4% (0,3 млрд долараў).
"Мы надаём вельмі важнае значэнне нашым знешнім абавязацельствам. Каля 3,5 млрд долараў за мінулы год было накіравана на пагашэнне і абслугоўванне знешніх плацяжоў", - цытуе Селіверстава БелТА.
Паводле яго слоў, для таго, каб аплаціць знешнія плацяжы, былі задзейнічаны рэсурсы, прыцягнутыя для рэфінансавання як на рынку еўрабондаў, так і ў Расіі.
"Усе абавязацельствы былі выкананы ў поўным аб'ёме", - дадаў міністр.
Раней у Мінфіне паведамлялі, што ў 2020 годзе Мінск прыцягнуў знешнія дзяржзаймы на суму 3 мільярды 146,9 мільёна долараў.
Недабор даходаў
У сувязі з тым, што ў мінулым годзе склалася складаная эпідэміялагічная сітуацыя, якая адбілася, у тым ліку, на эканоміцы, бюджэт недабраў даходаў.
"Па асобных крыніцах бюджэт недабраў даходаў - гэта падатак на прыбытак, дывідэнды, плацяжы і даходы ад нафтахімічнага комплексу. Разам з тым асобныя прыбытковыя крыніцы да канца года аднавіліся, паступлення ад іх былі нават у крыху большым аб'ёме. Гэта ПДВ, акцызы, мытныя пошліны на экспарт асобных тавараў і некаторыя іншыя даходы. У цэлым каля Br750 млн (звыш 288 тыс долараў - Sputnik) у бюджэт недапаступіла", - сказаў ён.
Некаторыя галіны краіны прыйшлося падтрымаць у вялікіх аб'ёмах, чым запланавана. Так, напрыклад, медыкам вылучаліся надбаўкі за працу з каронавіруснымі хворымі, дадаткова закупляліся сродкі абароны і медыкаменты.
Дэфіцыт бюджэту
На 2021 год дзяржбюджэт сфарміраваны з дэфіцытам у памеры Br4 млрд (каля 1,5 млрд долараў - Sputnik), дадаў ён.
"Адной з асноўных крыніц пакрыцця гэтага дэфіцыту фінансавання з'яўляюцца нашы рэшткі, якія мы сфармавалі ў мінулыя гады", - растлумачыў міністр.
Чытайце таксама:
- Рост цэн на некаторыя лекі і сацыяльна значныя тавары абмяжуюць
- Кіраўнік Мінфіна распавёў аб дзяржбюджэце на 2021 год
- Пуцін: тавараабарот Беларусі і Расіі з-за пандэміі ўпаў на 15%