Дзяржкамваенпрам: беларуская ракета для РСЗА "Паланэз" ужо гатова

© Sputnik / Виктор ТолочкоРСЗА "Паланэз" на выставе MILEX-2019
РСЗА Паланэз на выставе MILEX-2019 - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2021
Падпісацца
У бліжэйшы час плануецца выпрабаванне ракеты на тэрыторыі адной з замежных дзяржаў.

МІНСК, 1 сак – Sputnik. Адзін з галоўных напрамкаў дзейнасці ваенна-прамысловага камітэта Беларусі - стварэнне ўласнай ракеты, пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрый Пантус.

"У самы бліжэйшы час на тэрыторыі замежнай дзяржавы адбудзецца выпрабаванне ракеты. Наземныя выпрабаванні прайшлі паспяхова і мы, вядома ж, верым, што ўсё ў нас атрымаецца", - сказаў Пантус.

Паводле яго слоў, за апошнія гады ў Беларусі фактычна з нуля створана ўласная школа ракетабудавання.

"Далёка не кожная краіна можа пахваліцца тым, што ў яе ёсць самастойныя канструктарскія бюро, якія займаюцца распрацоўкай такіх сур'ёзных праектаў", - падкрэсліў кіраўнік Дзяржкамваенпрама.

Раней паведамлялася, што стрэльбы беларускімі ракетамі для комплексу "Паланэз" з далёкасцю да 300 кіламетраў плануецца правесці ў 2021 годзе.

Паводле інфармацыі Дзяржкамваенпрама, наземныя выпрабаванні вопытных узораў ракет папярэдне пацвердзілі іх асноўныя характарыстыкі і правільнасць прынятых тэхнічных рашэнняў.

РСЗА Флейта - Sputnik Беларусь, 1920, 11.01.2021
Беларуская "Флейта" атрымала новы калібр 122-мм

Акрамя таго, па словах Пантуса, Дзяржкамваенпрам працягвае працу над ракетай далёкасцю 70 кіламетраў для зенітнага ракетнага комплексу "Бук". У 2021 годзе яна будзе праходзіць трэці этап выпрабаванняў.

РСЗА "Паланэз" - самая вядомая навінка беларускага ВПК, сістэму прынялі на ўзбраенне ў 2016-м. "Паланэз" здольны паражаць жывую сілу і браніраваную тэхніку з высокай дакладнасцю на адлегласці да 200 кіламетраў. Пазней была выпрабавана мадэрнізаваная версія РСЗА, у ёй далёкасць стральбы павялічана да 300 кіламетраў.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0