МІНСК, 2 сак – Sputnik. Аўтамабільнае паліва зноў даражэе ў Беларусі, паведамілі ў панядзелак у канцэрне "Белнафтахім".
Так, аўтамабілістам на АЗС цяпер за літр бензіну АІ-92-К5-Еўра прыйдзецца плаціць 1 рубель і 75 капеек, АІ-95-К5-Еўра і салярку - 1 рубель 85 капеек, АІ-98-К5-Еўра - 2 рублі і 7 капеек.
Такім чынам, цэны на паліва ў рэспубліцы традыцыйна павялічыліся на адну капейку.
Пры гэтым цяпер у канцэрне ніяк не патлумачылі павелічэнне цэн: у мінулы раз у Белнафтахіме спаслаліся на рост сусветных катыровак на нафту.
Гэта ўжо пятае падаражанне ў гэтым годзе, у апошні раз кошты на паліва ў Беларусі падымаліся 22 лютага да гэтага - 16 лютага, 28 і 21 студзеня.
Да першага падаражэння ў 2021 годзе старыя цэны пратрымаліся 85 дзён. У 2020-м цэны на бензін і дызель мяняліся 16 разоў, у 2019-м - 28 разоў.
Чытайце таксама:
- "Белнафтахім" вырашыў, як будзе выстаўляць цэны на паліва ў 2021 годзе
- Паліва падаражэе ў Беларусі з 21 студзеня
- Расія паставіць у сакавіку на беларускія НПЗ 1,24 мільёна тон нафты