МІНСК, 2 сак – Sputnik. Беларусь не была гатова да ўжывання тэхналогій каляровай рэвалюцыі ў досыць радыкальнай форме і атрымала сур'ёзны ўдар, заявіў генпракурор Андрэй Швед на сустрэчы з калектывам СААТ "Камунарка", прысвечанай вынікам VI Усебеларускага народнага сходу.
"Па сутнасці справы, у мінулым годзе, і гэта бясспрэчны факт, была спроба дзяржаўнага перавароту. Па-іншаму гэта назваць нельга. Да нас прымянялася тэхналогія каляровай рэвалюцыі. Прычым досыць такая радыкальная форма. Гэта быў беспрэцэдэнтны ціск", - прыводзіць яго словы агенцтва БелТА.
Але, на яго думку, у цэлым сістэма, у тым ліку праваахоўная, "паказала стойкасць і жыццяздольнасць".
Генпракурор адзначыў, што краіна сутыкнулася з новымі тэхналогіямі.
"З тым, што мы фактычна жывём у двух рэальнасцях: штодзённай і якая навязваецца праз інтэрнэт-рэсурсы, Telegram-каналы. Мы не былі да гэтага гатовы і атрымалі дастаткова сур'ёзны ўдар", - заявіў Швед.
Ён таксама сказаў, што вядзецца праца па пошуку форм і метадаў "супрацьстаяння гэтаму негатыўнаму ўплыву, які інтэрнэт-каналы і ўсе гэтыя тэхналогіі аказваюць на людзей".
Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што ў Беларусі была прадпрынята спроба не каляровай рэвалюцыі, а бунту. Выступаючы на Усебеларускім народным сходзе ён сказаў, што краіна падвергнулася "жорсткай атацы звонку", а сучасны перыяд у гісторыі краіны "можна параўнаць з развалам Савецкага Саюза і яго наступствамі", і 2021 год будзе вырашальным.
Пратэсты ў Беларусі
Як заяўляў у лютым кіраўнік КДБ Іван Церцель, сітуацыя ў краіне стабілізавалася, пік пратэстаў прайшоў. Пры гэтым, паводле яго слоў, "замежныя цэнтры, якія спансіруюцца і фінансуюцца за кошт розных фондаў, працягваюць функцыянаваць, яны радыкалізуюцца і робяць спробы ўсё ж такі аднавіць вось гэтыя дзеянні, якія былі раней".
Чытайце таксама:
- СК перадаў у Генпракуратуру дакументы для экстрадыцыі Ціханоўскай
- Смерць Рамана Бандарэнкі: Генпракуратура ўзбудзіла крымінальную справу
- Генпракуратура просіць Расію выдаць тытулаванага байца Кудзіна