Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка: самалёты НАТА "змыліся", калі насустрач вылецелі Су-30

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларускі знішчальнік Су-30СМ падчас паветранай "бітвы"
Беларускі знішчальнік Су-30СМ падчас паветранай бітвы - Sputnik Беларусь, 1920, 03.03.2021
Падпісацца
Лукашэнка расказаў, як два тыдні таму самалёты НАТА спрабавалі наблізіцца да мяжы Саюзнай дзяржавы.

МІНСК, 3 сак – Sputnik. Баз для авіяцыі ў Беларусі дастаткова, лепш купіць ці пабудаваць новыя самалёты для забеспячэння бяспекі, сказаў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт у аўторак правёў нараду па пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.

Ён заявіў, што пару тыдняў таму самалёты НАТА выляталі на беларускую мяжу.

"І што мы вымушаны былі зрабіць? Мы паднялі Су-30 - самалёт новы - і насустрач падляцелі ім. Змыліся за сотню кіламетраў. Гэта сведчыць аб тым, што нас будуць увесь час торгаць, а мы павінны адказваць", - цытуе Лукашэнку яго прэс- служба.

Працаваць разам

Беларускі лідэр успомніў, як падчас чэмпіянату свету па хакеі 2014 года расійскія самалёты прыляцелі ў рэспубліку для нясення сумеснага дзяжурства. Прытым удзельнічалі лётчыкі абедзвюх краін. Гэты вопыт можна выкарыстоўваць і ў далейшым, лічыць прэзідэнт.

Выстава IDEX-2021 - Sputnik Беларусь, 1920, 23.02.2021
Беларусь будзе пастаўляць узбраенне ў Саудаўскую Аравію

"Дайце нам гэтыя самалёты. Але на гэтых самалётах, як тады, павінны лётаць расіяне і беларусы разам. А баз дастаткова, іх не трэба ствараць, навошта грошы дарма марнаваць? Лепш купіць ці пабудаваць новыя самалёты для гэтага", - сказаў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, калі авіяцыя будзе знаходзіцца ў Беларусі, то да яе трэба прасіць і ўзбраенне, прытым "сучасная зброя павінна быць".

Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь і Расія маюць намер і далей дзейнічаць у рамках сумеснай групоўкі войск. Ён звярнуў увагу на расійскія перадавыя методыкі вядзення баявых дзеянняў, якія беларусам трэба пераймаць. Таксама варта сумесна асвойваць найноўшае ўзбраенне, дадаў Лукашэнка.

Новыя Су-30

Сопка, Сушка і Праціўнік: як беларускае войска асвойвае ўзбраенне з РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 07.02.2021
Беларусь атрымае другую партыю самалётаў Су-30СМ у 2022 годзе
Беларусь чакае другую партыю расійскіх самалётаў Су-30СМ у кастрычніку 2022 года.

Су-30СМ - цяжкі шматмэтавы знішчальнік, прызначаны для вядзення паветранага бою, заваявання панавання ў паветры, знішчэння паветраных цэляў днём і ноччу, у простых і складаных метэаўмовах, а таксама на фоне зямлі.

Звышманёўранасць - мабыць, самая адметная асаблівасць Су-30 СМ. Самалёт валодае рухавіком з кіраваным вектарам цягі. Па ідэі канструктараў, такое апярэнне дазваляе выконваць неймаверныя віражы і літаральна завісаць у паветры.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0