МІНСК, 4 сак – Sputnik. У Беларусі актуалізаваны пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі каронавіруса, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя краіны.
Са спіска дзяржаў з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй выключылі чатыры краіны: Азербайджан, Ісландыю, Кыргызстан і Марока. Гэта значыць, што па прыбыцці з іх беларусам не трэба будзе абавязкова самаізалявацца на 10 дзён.
Пры гэтым абавязковы каранцін уведзены па прыездзе з Фінляндыі, Кубы і Малайзіі.
Усяго ў пералік краін "чырвонай зоны" уваходзіць 145 дзяржаў.
"Падарожнічаю без COVID-19"
З дапамогай праграмы "Падарожнічаю без COVID-19" можна знаходзіць лабараторыі для здачы аналізаў на COVID-19, размешчаныя побач з карыстальнікам. Запісацца на працэдуру можна будзе таксама праз праграму - анлайн.
Пасля таго, як чалавек здасць ПЦР-тэст, яго вынік з'явіцца ў праграме ў выглядзе QR-кода, які трэба будзе прад'явіць у аэрапорце. Праграма будзе карысна тым, хто перамяшчаецца паміж краінамі ЕАЭС.
Чытайце таксама:
- У пагранкамітэце адказалі на самыя частыя пытанні аб выездзе з Беларусі
- На самалёце і з ПЦР-тэстам: Грузія дазволіла ўезд беларусам
- Мяснікоў зрабіў прагноз аб трэцяй хвалі каронавіруса і адкрыцці межаў