КДБ РБ адзначае рост тэрарыстычных пагроз з тэрыторыі суседзяў

© Sputnik / Виктор ТолочкоКіраўнік КДБ Іван Церцель
Кіраўнік КДБ Іван Церцель - Sputnik Беларусь, 1920, 09.03.2021
Падпісацца
Беларускія ўлады заяўляюць пра тое, што асвядомлены пра планы дэстабілізаваць абстаноўку ў рэспубліцы ў канцы сакавіка бягучага года.

МІНСК, 9 сак – Sputnik. Беларусь сутыкнулася з беспрэцэдэнтным санкцыйным ціскам, распавёў журналістам старшыня КДБ Іван Церцель у Палацы Незалежнасці пасля даклада кіраўніку дзяржавы.

Паводле яго слоў, у час справаздачы Аляксандру Лукашэнку былі вызначаны галоўныя праблемы, якія датычацца забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Гэта пагрозы, што фарміруюцца ў сферы знешняй палітыкі, унутранай сітуацыі.

КДБ фіксуе пагрозы

"У цэлым мы канстатуем, што становішча ў краіне стабільнае", - запэўніў кіраўнік Камітэта дзяржбяспекі і адзначыў шэраг пагроз для ўладаў рэспублікі.

"Першае - беспрэцэдэнтны ціск на нашу дзяржаву з боку замежных партнёраў, звязаны з санкцыйнай палітыкай і некаторымі іншымі рэчамі. Другое - гэта спробы, і даложана аб канкрэтных асобах, планах, дэстабілізацыі сітуацыі ў бліжэйшы час. Мы гаворым пра перыяд 25-27 сакавіка" , - удакладніў ён.

Пасля чаго дадаў, што ў КДБ фіксуюць рост тэрарыстычных пагроз. "На жаль, яны адбываюцца з тэрыторыі нашых суседзяў, як правіла, сумежных дзяржаў", - цытуе Івана Церцеля БелТА.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ўжо ёсць даручэнне беларускага лідэра мінімізаваць ўсе рызыкі. У КДБ нацэльваюцца на эфектыўнае рашэнне пастаўленай задачы.

"Становішча ў краіне, паводле нашых ацэнак, будзе стабільным, і праваахоўныя органы маюць дастаткова сіл і сродкаў для рэагавання на розныя пагрозы", - упэўнены кіраўнік КДБ.

Затрыманне прафесіяналаў высокага ўзроўню

Іван Церцель у чарговы раз выказаў упэўненасць, што востры перыяд у развіцці ўнутрыпалітычнай сітуацыі, характэрны для другой паловы 2020 года, вычарпаў сябе.

Пры гэтым ён сказаў, што замежныя цэнтры і спецслужбы робяць дзеянні, накіраваныя на аднаўленне пратэстаў і дэстабілізацыю сітуацыі ў рэспубліцы вясной.

Пасол Дзмітрый Мезенцаў - Sputnik Беларусь, 1920, 09.03.2021
Мезенцаў: Захад пераасэнсоўвае фармат ціску на Беларусь

"Аб гэтым вядома было раней, на працягу некалькіх месяцаў анансавалася. Мы гатовыя да гэтага і прымем усе меры для таго, каб асобы і арганізацыі, якія распачнуць такія спробы, панеслі адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам", - папярэдзіў старшыня КДБ.

На завяршэнне ён пацвердзіў факты, агучаныя Аляксандрам Лукашэнкам, што была затрымана група людзей, у якіх выявілі цэлы арсенал.

"Канфіскавалі вялікую колькасць зброі, боепрыпасаў, сродкаў дыстанцыйнага падрыву выбуховых рэчываў. Гэта досыць высокага ўзроўню прафесіяналы", - асабліва падкрэсліў Іван Церцель.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0