Азербайджан закупіць буйную партыю вакцыны "Спутник V"

© Российский фонд прямых инвестиций (РФПИ) / Перайсці ў медыябанкВакцына "Спутник Лайт"
Вакцына Спутник Лайт - Sputnik Беларусь, 1920, 14.03.2021
Падпісацца
Акрамя вакцыны "Спутник V", Азербайджан купіць і партыю AztraZeneca, а таксама правядзе камбінаваныя выпрабаванні расійскага і англа-шведскага прэпарата.

МІНСК, 14 сак – Sputnik. Азербайджан закупіць буйную партыю расійскай вакцыны супраць каронавіруса "Спутник V", распараджэнне аб гэтым падпісаў прэм'ер-міністр краіны Алі Асадаў.

"На працягу 180 дзён будуць імпартаваны 300 тысяч доз вакцыны "Спутник V", - гаворыцца ў пастанове.

На працягу паўгода Азербайджан таксама плануе набыць больш за 400 тысяч доз вакцыны ад каронавіруса, якую вырабляе кампанія AztraZeneca. А 19 лютага Міністэрства аховы здароўя краіны вырашыла правесці клінічныя даследаванні камбінаванага скарыстання "Спутник V" і AstraZeneca.

Сімволіка АПЕК на будынку Арганізацыі краін - экспарцёраў нафты ў Вене - Sputnik Беларусь, 1920, 12.03.2021
Зацверджана пагадненне аб пазыцы для патрэб аховы здароўя Беларусі

Такая прапанова аб сумесным выпрабаванні двух прэпаратаў паступіла ад стваральнікаў "Спутник V". Гэта адбылося пасля таго, як англа-шведская вакцына AstraZeneca паказала адносна невысокую эфектыўнасць у 62%. Расійскія распрацоўшчыкі заяўлялі, што камбінаванае скарыстанне двух розных прэпаратаў можа стаць важным этапам рэвакцынацыі, гэта значыць узмацнення імуннай рэакцыі.

Нагадаем, праграма па масавай вакцынацыі ад каронавіруса ў Азербайджане пачалася ў канцы студзеня. Да цяперашняга часу прышчэпку атрымалі амаль 450 тысяч чалавек.

Усяго з моманту пачатку пандэміі ў гэтай краіне заразіліся каронавірусам 238 тысяч чалавек, колькасць смяротных выпадкаў ад ускладненняў - 3262.

Расійская вакцына "Спутник V"

Вакцынацыя - Sputnik Беларусь, 1920, 10.03.2021
Педработнікаў пачалі прышчапляць ад каронавіруса ў Беларусі
Расія стала першай дзяржавай у свеце, якая зарэгістравала вакцыну ад каронавіруса. Прэпарат распрацаваў НДЦЭМ імя Гамалеі, ён створаны на надзейнай платформе адэнавірусных вектараў чалавека.

Праведзены шматлікія даклінічныя і клінічныя выпрабаванні прэпарата.

Прамежкавыя вынікі III фазы клінічных выпрабаванняў даказалі вельмі высокую эфектыўнасць, якая склала больш за 90%. Пры гэтым прэпарат выключае захворванне цяжкай формай каронавіруса.

Яшчэ адна вакцына "Спутник Лайт"

"Спутник Лайт" - палегчаная версія прэпарата "Спутник V". Вакцына будзе аднавалентнай, гэта значыць другога ўколу пацыенту праз некалькі тыдняў не спатрэбіцца.

Завершана другая фаза клінічных даследаванняў, прэпарат ужо праходзіць экспертную ацэнку. Як адзначалі ў цэнтры Гамалеі, імунітэт да каронавіруса у прышчэпленых "Спутник Лайт" дасягне максімуму праз месяц пасля ін'екцыі. А эфект ад такога тыпу прышчэпкі будзе захоўвацца да пяці месяцаў.

Заяўка на адабрэнне "палегчанай" вакцыны ўжо пададзена ў Расіі і некаторых іншых краінах.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0