17:07 16 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Грамадства
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (1151)
31 0 0

У РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, дзе вядзецца асноўная праца па стварэнні айчыннага прэпарата, у свой час была выраблена вакцына ад шаленства.

МІНСК, 11 сак – Sputnik. Беларуская вакцына ад каронавіруса будзе распрацавана, у гэтым сумнення няма, заявіў у сераду міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Пытанне, па словах кіраўніка ведамства, пакуль у тым, што стварэнне прэпарата мае шэраг неабходных умоў. І гаворка ідзе не толькі пра стварэнне прататыпа вакцыны, атрыманне малых партый, але і аб прамысловай вытворчасці.

"Асноўная праца сканцэнтраваная на базе ўстаноў Міністэрства аховы здароўя, у прыватнасці, гэтага РНПЦ (эпідэміялогіі і мікрабіялогіі - Sputnik). Але поспех магчымы пры сумеснай працы з зацікаўленымі калегамі, у тым ліку з Акадэміі навук, ВНУ", - растлумачыў міністр.

Піневіч адзначыў, што для стварэння вакцыны ўстаноўлены жорсткія тэрміны. Напрыклад, прататып вакцыны плануецца стварыць да восені, а першую доследна-прамысловую партыю - да канца 2021 года. Акрамя гэтага, спатрэбіцца час на стварэнне прамысловай вытворчасці і правядзенне выпрабаванняў - пра гэта ішла размова ў час наведвання цэнтра прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам.

Намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка дадаў, што ўсе магчымасці для вытворчасці беларускай вакцыны ёсць. У РНПЦ ёсць вопыт стварэння вакцын, у прыватнасці, супраць шаленства.

Вакцынацыя ў Беларусі

Масавую вакцынацыю ад каронавіруса ў краіне плануюць пачаць у красавіку, пакуль прышчапляюць тых, хто знаходзіцца ў зоне рызыкі - медыкаў, педагогаў, сацработнікаў. Раней Дзмітрый Піневіч адзначаў, што пакуль ідзе папярэдні запіс на вакцынацыю, беларусаў, якія жадаюць зрабіць прышчэпку ад COVID-19 ужо шмат.

Таксама ў канцы сакавіка павінен пачацца прамысловы выпуск расійскага прэпарата "Спутник V" на базе "Белмедпрэпаратаў". Там ужо стварылі пробную дозу вакцыны, усяго ж плануецца выпускаць па 500 тысяч доз прэпарата ў месяц.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1151)
Тэги:
Беларусь, прэпарат, РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, Праца, Дзмітрый Піневіч, каронавірус, вакцына

Галоўныя тэмы