Біячып для выяўлення вірусаў распрацоўваюць беларускія навукоўцы

© Sputnik / Максим Богодвид / Перайсці ў медыябанкСупрацоўніца навукова-даследчай лабараторыі рыхтуе прэпарат
Супрацоўніца навукова-даследчай лабараторыі рыхтуе прэпарат - Sputnik Беларусь, 1920, 15.03.2021
Падпісацца
У інстытуце фізіялогіі НАН Беларусі высвятляюць сувязь каронавіруснай інфекцыі з гілауронавай кіслатой, якую жанчыны лічаць панацэяй ад старасці.

МІНСК, 15 сак – Sputnik. Навукоўцы інстытута фізіялогіі НАН Беларусі праводзяць даследаванні механізмаў развіцця вірусных захворванняў, у тым ліку COVID-19, сярод распрацовак - біячып для выяўлення вірусаў.

Беларускія навукоўцы распрацоўваюць біячып для ўжыўлення ў мозг, а таксама абалонку для чыпа, каб ён не адрынаўся арганізмам. Дадзеныя распрацоўкі накіраваны на раннюю дыягностыку вірусных захворванняў, у тым ліку і каронавіруснай інфекцыі.

"Для таго, каб змадэляваць працэсы, мы ствараем штучныя ўчасткі галаўнога мозгу. Распрацоўваецца спецыяльная прылада. Гэтыя біячыпы накіраваны на тое, каб мадэляваць зносіны паміж нейронамі. Яны счытваюць электрычную актыўнасць, перадаюць яе, захоўваюць і транслююць на пэўныя датчыкі, якія знаходзяцца звонку", - распавяла ў тэлесюжэце загадчыца лабараторый Інстытута фізіялогіі Святлана Пашкевіч.

Паводле яе слоў, калі распрацаваць перыферыйныя прылады ў чалавецтва цалкам атрымалася, дык самым складаным аказалася стварыць гэты біячып.

"Каб ён жыў у нашым галаўным мозгу, быў натуральным і не выклікаў ніякіх пашкоджанняў", - падкрэсліла вучоная ў тэлесюжэце АТN.

Менавіта само пакрыццё для чыпа, якое не будзе адрынацца арганізмам чалавека і дазволіць біячыпу працаваць унутры чалавека, і шукаюць беларускія вучоныя.

У інстытуце сцвярджаюць, што біячып - гэта адна з самых цікавых распрацовак для вывучэння нейронавых сетак функцыі галаўнога мозгу, а вынікі эксперыментаў могуць у наступстве стварыць новыя падыходы да лячэння і аднаўленню структур мозга.

Па словах навукоўца, над пакрыццём для беларускага біячыпа, каб яно было сумесным з арганізмам, таксама працуюць навукоўцы з інстытута ядзерных даследаванняў БДУ.

Сувязь гілауронавай кіслаты і каронавіруса

Акрамя гэтага, у інстытуце вывучаецца адзін з меркаваных механізмаў развіцця вірусных захворванняў - парушэнне метабалізму кіслаты, якая ў жанчын асацыіруецца з маладосцю і адсутнасцю маршчын.

Усходнія славяне - Sputnik Беларусь, 1920, 14.03.2021
Чым хварэлі продкі беларусаў, акрамя карыесу і артрыту

"Механізм патагенезу COVID-19 заснаваны на метабалізме гілауронавай кіслаты. Гэта адзін з кампанентаў пазаклеткавага асяроддзя, які таксама ўключаецца ў стварэнне такога эфекту як "матавае шкло". Ён праяўляецца на тамаграмме ў людзей, якія захварэлі на каронавірусную пнеўманію", - сказаў навуковы супрацоўнік інстытута фізіялогіі НАН Беларусі Дзмітрый Такальчык.

Беларускія навукоўцы заўважылі, што парушэнне метабалізму гілауронавай кіслаты прыводзіць да раздражняльнасці, трывожнасці, парушае памяць. Яны лічаць, што такія метады могуць стаць адной з распрацовак па ранняй дыягностыкі каронавіруса.

"Па змяненні стану трывожнасці пацыента можна будзе прадказаць, на якім узроўні знаходзіцца дадзенае захворванне", - растлумачыў Такальчык.

4D-прынтэр для мозгу

У сюжэце паведамілі, што Інстытут фізіялогіі распрацаваў біяпрынтэр, на якім можна друкаваць кавалачкі тканак чалавека, у тым ліку і мозга. Гэта тэхналогія 4D-друку.

Як растлумачыў кіраўнік Цэнтра мозга інстытута фізіялогіі НАН Беларусі Уладзімір Кульчыцкі, прынтэр "дасць магчымасць ужо непасрэдна ў аперацыйнай на працягу гадзіны (...) дапамагчы пацыенту набыць новыя нейронавыя сеткі, пры дапамозе якіх адновіцца кантроль над разнастайнымі функцыямі арганізма".

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0