У Беларусі пачалі прышчапляць кітайскай вакцынай "Сінафарм"

© Photo : Telegram / Минздрав РБУ Беларусі пачалася вакцынацыя кітайскай вакцынай "Сінафарм"
У Беларусі пачалася вакцынацыя кітайскай вакцынай Сінафарм - Sputnik Беларусь, 1920, 16.03.2021
Падпісацца
Кітай падарыў Беларусі ў канцы лютага 100 тысяч доз вакцыны супраць каронавіруса кампаніі "Сінафарм" (Sinopharm), пасля гэтага прэпарат адправіўся на працэдуру кантролю якасці.

МІНСК, 16 сак – Sputnik. У Беларусі зрабілі першыя прышчэпкі супраць каронавіруса кітайскай вакцынай вытворчасці кампаніі "Сінафарм" (Sinopharm). Пра гэта напярэдадні паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Першай медустановай, у якой пачалі рабіць прышчэпкі кітайскай вакцынай, стала 39-я паліклініка Мінска.

"Сёння гістарычны момант: у лютым мы атрымалі 100 тысяч доз кітайскай вакцыны. Гэтую партыю паставілі ў нашу краіну дзякуючы дамоўленасцям кіраўнікоў дзяржаў (Беларусі і Кітая - заўв. Sputnik). Першымі вакцыну атрымаюць медыкі, педагогі, сацработнікі", - расказаў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Кіраўнік ведамства таксама паведаміў, што цяпер Кітай і Беларусь абмяркоўваюць пытанні лакалізацыі вытворчасці ў нашай краіне. Магчыма, такой пляцоўкай стане Індустрыяльны парк "Вялікі камень".

© Photo : Telegram / Минздрав РБНа вакцынацыі прысутнічаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Се Сяоюн
У Беларусі пачалі прышчапляць кітайскай вакцынай Сінафарм - Sputnik Беларусь, 1920, 16.03.2021
На вакцынацыі прысутнічаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Се Сяоюн
"Мы рады, што змаглі забяспечыць Беларусь нашай вакцынай", - заявіў пасол КНР у Беларусі Се Сяоюн.

Гуманітарны груз Кітай перадаў Беларусі 22 лютага: на борце самалёта было дастаўлена 100 тысяч доз кітайскай вакцыны. Пасля гэтага прэпарат павінен быў прайсці лабараторны кантроль - каля двух тыдняў. Калі эксперты пераканаліся ў якасці і бяспецы вакцыны, пачалася вакцынацыя.

Што вядома аб кітайскай вакцыне "Сінафарм"?

Кітай адным з першых пачаў распрацоўку сваёй вакцыны супраць COVID-19 і праводзіць клінічныя выпрабаванні.

Прэпарат распрацавала кампанія China National Biotec Group (CNBG), якая з'яўляецца падраздзяленнем найбуйнейшай кітайскай фармацэўтычнай карпарацыі Sinopharm.

Вакцына кампаніі Sinopharm ("Сінафарм") - першая ўхваленая ў Кітаі вакцына ад каронавіруса.

Супрацоўніца навукова-даследчай лабараторыі рыхтуе прэпарат - Sputnik Беларусь, 1920, 15.03.2021
Біячып для выяўлення вірусаў распрацоўваюць беларускія навукоўцы

Трэці этап клінічных выпрабаванняў праводзілі ў розных краінах: у Расіі, Бахрэйне, ААЭ, Іарданіі, Перу, Аргенціне і іншых.

Зараз вакцына "Синофрам" актыўна ўжываецца ўнутры краіны. Даследаванні паказалі, што прэпарат бяспечны, а пасля прышчэпкі выпрацоўваецца высокі ўзровень антыцелаў. Эфектыўнасць прэпарата ацэньваюць у 86%. Кітайская вакцына на 100% абараняе ад цяжкіх выпадкаў каронавіруса.

Прэпарат "Сінафарм" адобраны да вакцынацыі для асоб старэйшых за 16 гадоў. Яшчэ адзін важкі плюс - тэмпературны ланцуг: вакцыну можна захоўваць і транспартаваць пры тэмпературы ад +2 да +6 градусаў.

Дарэчы, Кітай аказвае дапамогу ў вакцынацыі больш за 50 краінам свету, якія развіваюцца.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0