ЗША запатрабавалі спыніць будаўніцтва "Паўночнага патоку - 2"

© Sputnik / Дмитрий Лельчук / Перайсці ў медыябанкСудна-трубаўкладчыкаў "Фартуна" пакідае порт Вісмар
Судна-трубаўкладчыкаў Фартуна пакідае порт Вісмар - Sputnik Беларусь, 1920, 19.03.2021
Падпісацца
З патрабаваннем спыніць удзел у праекце "Паўночны паток - 2" звярнуўся да кампаній дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

МІНСК, 19 сак – Sputnik. Дзярждэп назірае за будаўніцтвам і рэгулярна аналізуе інфармацыю аб усіх удзельніках работ.

"Дзярждэпартамэнт паўтарае папярэджанне, што любая арганізацыя, якая задзейнічана ў трубаправодзе "Паўночны паток - 2", рызыкуе санкцыямі ЗША", - гаворыцца ў пісьмовай заяве Блінкена.

Нагадаем, 10 сакавіка на слуханнях у палаце прадстаўнікоў кіраўнік Дзярждэпа заявіў, што ЗША разглядаюць магчымасць дадатковых санкцый супраць магістралі. Па словах Блінкена, Вашынгтон апынуўся ў "непажаданай сітуацыі", таму што праект "Паўночны паток - 2" ужо амаль цалкам рэалізаваны.

"Як казалі розныя адміністрацыі ЗША, гэты трубаправод - геапалітычны праект Расіі, мэтай якога з'яўляецца падзяліць Еўропу і аслабіць энергабяспеку Еўропы", - адзначыў ён.

Як ідзе будаўніцтва газаправода "Паўночны паток - 2"

Па праекце новы газаправод "Паўночны паток - 2" будзе складацца з двух нітак магістралі, іх агульная магутнасць складзе 55 мільярдаў кубаметраў у год. З Расіі газ будзе паступаць у Германію праз Балтыйскае мора, а таксама пройдзе праз эканамічныя зоны Даніі, Фінляндыі і Швецыі.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган - Sputnik Беларусь, 1920, 09.01.2020
"Прыклад ўзаемадзеяння": што даказаў запуск "Турэцкага патоку"

У ЗША у гэтым праекце свой інтарэс: яны прасоўваюць у Еўропу уласны звадкаваны прыродны газ, і як раз па гэтай прычыне ўсяляк спрабуюць не дапусціць ці хаця б адцягнуць завяршэнне будаўніцтва расійскага газаправода.

У снежні 2019 года Вашынгтон увёў санкцыі супраць кампаній, якія ўдзельнічаюць у праекце. У выніку швейцарская Allseas выйшла з будаўніцтва і праца была прыпынена на год. Яны аднавіліся толькі ў снежні 2020-га: аператар Nord Stream 2 AG пры дапамозе трубаўкладчыка "Фартуна" паклаў 2,6 кіламетра труб у водах Германіі.

Зараз будаўніцтва на фінальнай стадыі. Па дадзеных аператара, засталося пракласці прыкладна 148 кіламетраў газаправода (120 у водах Даніі і 28 у Германіі) з агульнай працягласцю двух яго нітак у 2460 кіламетраў.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0