Сабака Нова і тхор Пака жывуць у Вільнюсе і не растаюцца адзін з адным. У Новы - добры характар, і яна заўсёды лёгка ладзіла з іншымі жывёламі. Але вось тхароў раней ніколі не бачыла.
Спачатку ў аўчаркі з тхаром адносіны не заладзіліся, але потым яны пасябравалі і пачалі пераварочваць усё ў доме з ног на галаву. Здавалася б, як буйная аўчарка і невялікі тхор могуць гуляць разам? Але ў іх гэта цалкам атрымоўваецца.
З сумесных "пагромаў" і пачалося іх моцнае сяброўства. Зараз яны ядуць, спяць і гуляюць разам, а таксама падарожнічаюць - гаспадары пастаянна бяруць сваіх неразлучных хатніх гадаванцаў у паездкі.
За жыццём Новы і Пака сочаць тысячы падпісчыкаў у Instagram, і "інтэрнэт-зоркі" часта радуюць іх сваімі новымі прыгодамі.
Глядзіце таксама:
- Сабака-швабра: такой аўчаркі вы яшчэ не бачылі
- Рэдкі від: у заапарку Вроцлава нарадзіўся індыйскі насарог - відэа
- Лірычны момант з жыцця леапардаў - відэа