Відэа

Зуб з цыянідам і чаравікі з радарам: аўкцыён шпіёнскіх прылад КДБ - відэа

Падпісацца
Напярэдадні самую вялікую калекцыю шпіёнскага абсталявання выставілі на продаж у ЗША. Пакупнікам прапануюць каля 500 рэдкіх і сакрэтных прылад: гэтымі артэфактамі карысталіся агенты КДБ у перыяд халоднай вайны. Глядзіце на відэа, якія лоты прадавалі на аўкцыёне.

Каля 500 рэдкіх і сакрэтных прылад, якія выкарыстоўваліся савецкімі шпіёнамі і кубінскімі рэвалюцыянерамі, выставілі на аўкцыён у штаб-кватэры аўкцыённага дома Julien's Auctions ў Бэвэрлі-Хілз. Лотамі стала ўся калекцыя закрытага нядаўна Музея шпіянажу Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР (КДБ) у Нью-Йорку.

Галерея агентов 007 - Sputnik Беларусь, 1920, 12.11.2015
Агент-007: national edition

На аўкцыёне можна было набыць літаральна ўсё: ад пачкі цыгарэт са схаванай камерай і зуба з цыянідам да шыфравальнай машыны.

"Зуб быў распрацаваны так, каб разбурацца пры ўкусе пэўным чынам, каб захопленыя агенты маглі прыняць яд, калі гэта неабходна, і пазбегнуць катаванняў або раскрыцця кампраметуючай інфармацыі", - адзначылі ў аўкцыённым доме.

Гэта самая вялікая калекцыя шпіёнскага абсталявання КДБ і сапраўдныя артэфакты часоў халоднай вайны. Акрамя таго, на аўкцыёне прадстаўлены гістарычныя дакументы: дзённік кубінскага рэвалюцыянера Эрнэста Чэ Гевары і кніга, падпісаная былым прэзідэнтам Кубы Фідэлем Кастра.

Стужка навiн
0