Праў пазбавіліся за час пратэстаў 150 кіроўцаў - ДАІ

© Sputnik / Максим БогдановичНачальнік ДАІ Мінска Сяргей Бабіч
Начальнік ДАІ Мінска Сяргей Бабіч - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2021
Падпісацца
Агульная колькасць тых, хто наўмысна блакіраваў дарогі і падаваў гукавыя сігналы, склала больш за адну тысячу чалавек - яны прыцягнуты да "адміністрацыйкі".

МІНСК, 23 сак – Sputnik. За час пратэстаў у Беларусі, якія пачаліся пасля выбараў прэзідэнта краіны 9 жніўня 2020 года, вадзіцельскіх пасведчанняў пазбавіліся 150 чалавек, паведаміў начальнік ДАІ Мінска Сяргей Бабіч у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.

Каля 200 вадзіцеляў, па словах Бабіча, былі прыцягнуты да адказнасці за наўмыснае блакіраванне дарог, 377 - за падачу неабгрунтаваных гукавых сігналаў, 385 - за падачу гудкоў, якія прывялі да стварэння аварыйнай абстаноўкі.

© Sputnik / Максим БогдановичНачальнік ДАІ Мінска Сяргей Бабіч
Праў пазбавіліся за час пратэстаў 150 кіроўцаў - ДАІ - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2021
Начальнік ДАІ Мінска Сяргей Бабіч

Ён нагадаў, што ў новы КаАП унесены і памеры штрафаў за такія парушэнні. За падачу гукавога сігналу пры правядзенні несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў штраф - да 10 базавых велічынь з пазбаўленнем праў да 1 года або без пазбаўлення; за блакіраванне праезнай часткі - ад 6 да 50 базавых з пазбаўленнем праў да 2 гадоў або без пазбаўлення.

"Папрашу вадзіцеляў не звяртацца да такіх неабдуманых учынкаў. Дарога - не месца для выражэння сваёй грамадзянскай пазіцыі", - сказаў Сяргей Бабіч.

Затрыманні на акцыі пратэсту ў Мінску 8 лістапада 2020 года - Sputnik Беларусь, 1920, 11.02.2021
Кіраўнік КДБ: пік пратэстаў у Беларусі пройдзены
Па словах начальніка сталічнай ДАІ, інспектары заўсёды папярэджваюць вадзіцеляў аб неабходнасці знаходзіцца ў прававым полі. Ён адзначыў, што ў бліжэйшы час у Мінску магчыма правядзенне несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, звязаных з правядзеннем апазіцыяй Дня волі.

"Сталічная ДАІ гатова да прадухілення магчымых масавых беспарадкаў на дарогах 25 сакавіка", - сказаў на заканчэнне Бабіч.

Поўную версію прэс-канферэнцыі глядзіце на Sputnik Беларусь.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0