Як будуць выглядаць беларускія алімпійцы ў Токіа - фота
Як будуць выглядаць беларускія алімпійцы ў Токіа - фота
Sputnik Беларусь
Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі прадставіў спартыўную форму для беларускіх алімпійцаў, якія паедуць на Гульні ў Токіа. 24.03.2021, Sputnik Беларусь
Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі прадставіў спартыўную форму для беларускіх алімпійцаў, якія паедуць на Гульні ў Токіа.
Форма распрацавана і выраблена на беларускім прадпрыемстве "Сола-Пінск", якое са спартыўнымі камандамі супрацоўнічае ўжо сем гадоў. Аднак на ўзровень алімпійскай зборнай пінчане выйшлі ўпершыню.
Раней беларускую каманду экіпіравалі выключна замежныя вытворцы.
Пінскія дызайнеры пастараліся ўлічыць пажаданні саміх атлетаў, а таксама сучасныя тэндэнцыі ў свеце моды і зрабіць вопратку зручнай і прыгожай. Ацаніце самі, што ў іх атрымалася - глядзіце кадры, зробленыя на прэзентацыі ў спартыўна-забаўляльным комплексе Falcon Club Arena.
Для дэлегацыі, якая адпраўляецца на Алімпійскія гульні, звычайна шыюць два камплекты адзення: парадна-грамадзянскі (за яго адказвае Міністэрства спорту і турызму) і спартыўны (ён ў падпарадкаванні НАК).
Якая форма была раней? На Алімпіядах у Атланце і Нагана яны насілі касцюмы ад нямецкай фірмы Adidas, у Сіднэі і Афінах - ад італьянскага брэнда Fila, у Пекіне і Лондане - кітайскае адзенне кампаніі з Ганконга, у Сочы, Рыа-дэ-Жанейра і Пхенчхане - літоўскай фірмы Audimas.
Алімпійская форма распрацавана і выраблена на беларускім прадпрыемстве "Сола-Пінск", якое са спартыўнымі камандамі супрацоўнічае ўжо сем гадоў. Аднак на ўзровень алімпійскай зборнай пінчане выйшлі ўпершыню.
Як распавёў Sputnik генеральны дырэктар "Сола-Пінск" Васіль Горагляд, для ўсіх работнікаў прадпрыемства вялікі гонар шыць форму для ўдзельнікаў Алімпійскіх гульняў.