Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Дакументы на рэгістрацыю партыі "Саюз" пададуць у Беларусі 2 красавіка

© SputnikУстаноўчы з'езд грамадскага аб'яднання "Саюз"
Устаноўчы з'езд грамадскага аб'яднання Саюз - Sputnik Беларусь, 1920, 29.03.2021
Падпісацца
Партыя "Саюз" выступае за інтэграцыю Беларусі з Расіяй, 2 красавіка - знакавы дзень - адзначаецца Дзень яднання брацкіх народаў.

МІНСК, 29 сак – Sputnik. Дакументы ў Міністэрства юстыцыі Беларусі для таго, каб зарэгістраваць палітычную партыю "Саюз", будуць пададзены 2 красавіка, паведаміў старшыня партыі Сяргей Лушч.

"Другога красавіка падаём, у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У нас усё гатова для падачы ў міністэрства юстыцыі", - цытуе РІА Навіны Лушча.

Старшыня партыі "Саюз" заяўляў пра намер яе стварыць у рэспубліцы яшчэ ў мінулым годзе. Лушч распавядаў, што адміністрацыя прэзідэнта Беларусі ў курсе гэтых планаў.

Плануецца, што "Саюз" будзе садзейнічаць развіццю беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Адной са сваіх галоўных задач рух бачыць дапамогу ўладам Беларусі і Расіі ў стварэнні Саюзнай дзяржавы, а таксама збліжэнне правоў грамадзян дзвюх краін.

Устаноўчы з'езд палітычнай партыі "Саюз" адбыўся ў пачатку сакавіка ў Мінску, старшынёй партыі быў абраны Сяргей Лушч, а таксама прыняты шэраг арганізацыйных рашэнняў. У выпадку рэгістрацыі, прадстаўнікі "Саюза" збіраюцца прыняць актыўны ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў ў 2022 годзе. А следам пазмагацца і заняць месцы ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі.

Пасля Усебеларускага народнага схода ў Беларусі запушчаны працэс перарэгістрацыі палітычных партый. Усяго іх налічваецца 15.

Дзень яднання

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначаецца штогод 2 красавіка. Свята з'явілася дзякуючы таму, што менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Беларусі (Аляксандр Лукашэнка) і Расіі (Барыс Ельцын) падпісалі дамову аб утварэнні супольнасці дзвюх краін.

Буйную партыю расійскай кабачковай ікры забаранілі да продажу ў Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 25.03.2021
Буйную партыю расійскай кабачковай ікры забаранілі да продажу ў Беларусі

Роўна праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. У канцы снежня 1998 года краіны падпісалі Дэкларацыю аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі, Дагавор аб роўных правах грамадзян, Пагадненне аб стварэнні роўных умоў суб'ектам гаспадарання і Пратакол да яго.

Тады прэзідэнты заявілі аб рашучасці працягнуць паэтапны рух да добраахвотнага аб'яднання ў Саюзную дзяржаву пры захаванні нацыянальнага суверэнітэту дзяржаў - удзельніц Саюза.

Неўзабаве, 8 снежня 1999 года, быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і Праграма дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0