МІНСК, 30 сак – Sputnik. Да 10 тысяч платных парковачных месцаў з'явіцца ў Мінску да канца 2022 года, распавялі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.
Цяпер сетка адкрытых платных парковак у сталіцы разлічана на 4,1 тысячы машын. У бліжэйшыя два гады чыноўнікі плануюць павялічыць іх у два з паловай разы - да 10 тысяч месцаў. Пакуль гаворка ідзе толькі пра паркоўкі ўнутры другога кальца.
Каб павысіць попыт на пляцоўкі для аўто, улады хочуць устанавіць больш гнуткія тарыфы і выдаваць абмежаваную колькасць абанементаў. А за "нелегальную" паркоўку будуць прыходзіць "лісты шчасця", якія сталі моднымі ў апошні час, адпраўляць іх будуць ДА "Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі".
А што з аўтахламам і смеццем у Мінску?
Цалкам ачысціць гарадскія тэрыторыі ад старых машын, якімі не карыстуюцца, да канца траўня даручыў на нарадзе ў панядзелак старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.
Паводле яго слоў, усе нарматыўныя дакументы для правядзення гэтай працэдуры ўжо ёсць, пытаннем трэба заняцца прадметна. Кіраўнік Мінска нагадаў таксама аб работах па азеляненні і добраўпарадкаванні сталіцы - у бліжэйшы час пачнуцца масавыя суботнікі.
Акрамя таго, Кухараў даручыў прывесці ў парадак паддашкі і падвалы жылфонду Мінска да 5 красавіка. На мінулым тыдні ў 90 правераных дамах выявілі 22 факты захламленасці тэхнічных памяшканняў.
Чытайце таксама:
- Улады Мінска хочуць больш платных парковак у цэнтры сталіцы
- Транспартны падатак: колькі беларусаў заплаціць яго ў 2021-м
- "Будзем старацца выжыць": якія перспектывы ў таксі ў Беларусі?