Польшча ўводзіць новыя правілы для тых, хто ўязджае ў краіну

© SputnikСцягі Польшчы
Сцягі Польшчы - Sputnik Беларусь, 1920, 30.03.2021
Рашэнне прынята ў сувязі з абвастрэннем эпідэмічнай сітуацыі ў Польшчы - там пачала набіраць тэмпы трэцяя хваля каронавіруса.

МІНСК, 30 сак – Sputnik. Для падарожнікаў з Шэнгенскай зоны і з іншых краін будуць дзейнічаць розныя правілы ўезду ў Польшчу, пра гэта намеснік міністра інфраструктуры Польшчы Марцін Хорала заявіў у эфіры Радыё "Польшча".

Асобы, якія будуць прыязджаць у Польшчу з Шэнгенскай зоны, павінны мець адмоўны вынік тэста на каронавірус, зроблены не пазней, чым за 48 гадзін да перасячэння мяжы.

Пры адсутнасці тэста іх накіруюць на каранцін. Вызваленне ад каранціну магчыма ў выпадку атрымання адмоўнага выніку тэста на каронавірус, выкананага на тэрыторыі Польшчы.

Грамадзяне, якія выязджаюць у Польшчу з іншых краін, будуць накіроўвацца на абавязковы каранцін, нават пры наяўнасці ў іх адмоўнага выніку тэста на каронавірус, зробленага перад уездам.

"Усе вандроўнікі, пасля таго як іх адправяць на каранцін, могуць здаць тэст у Польшчы. Калі яны атрымаюць негатыўны вынік, то яны будуць вызвалены ад каранціну", - заявіў Марцін Хорала.

Рашэнне, якое пачынае дзейнічаць з сённяшняга дня, прынята ў сувязі з абвастрэннем эпідэмічнай сітуацыі ў Польшчы і іншых краінах.

Улады Польшчы звяртаюць увагу, што новыя правілы непазбежна прывядуць да павелічэння часу абслугоўвання пасажыраў у міжнародных аэрапортах.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі - Sputnik Беларусь, 1920, 25.03.2021
Польшча мае намер прапанаваць Літве і Латвіі сумесныя санкцыі супраць Беларусі

Першапачаткова каранцін у Польшчы павінен быў дзейнічаць да 31 студзеня. Потым абмежаванні неаднаразова падаўжаліся, хоць і з паслабленнямі, аднак на мінулым тыдні ўлады заявілі аб узмацненні лакдаўна.

Раней прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі адзначаў, што новыя абмежаванні неабходны для абмежавання "мабільнасці і актыўнасці грамадзян". Таксама ён заклікаў палякаў адзначыць наступныя велікодныя святы 4-5 красавіка ў максімальна вузкім сямейным коле.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала