У Брэсце пакуль не плануюць уводзіць "падатак на мяжу"

© Photo : ГПК БеларусиПункт пропуску "Дамачава"
Пункт пропуску Дамачава - Sputnik Беларусь, 1920, 02.04.2021
Падпісацца
Спачатку мясцовыя чыноўнікі хочуць паглядзець, як сістэма будзе працаваць у Гродзенскай вобласці, дзе ўжо прынята рашэнне ўвесці збор пры выездзе з Беларусі.

БРЭСТ, 2 кра – Sputnik, Святлана Яцанюк. Пытанне аб увядзенні грашовага збору пры выездзе за мяжу з тэрыторыі Брэсцкай вобласці пакуль не разглядалася, пра гэта распавёў Sputnik старшыня абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевіч.

"Мы гэтае пытанне яшчэ вывучаем. Але пакуль ніякіх рашэнняў не прымалі, і ў бліжэйшы час прымаць не плануем", - сказаў ён.

Пазней гэтую ж інфармацыю пацвердзілі і ў аблвыканкаме. Як патлумачыла начальнік аддзела па працы са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Юлія Цікунова, спачатку плануюць ацаніць вопыт Гродзенскай вобласці, дзе прынцыповае рашэнне аб зборы ўжо прынята.

"Мы паглядзім, як сістэма мясцовага збору пры выездзе за мяжу будзе на практыцы рэалізоўвацца ў Гродзенскай вобласці, якія будуць механізмы кантролю. Але ў бліжэйшы час у нас у вобласці нічога ўводзіць не плануецца", - распавяла яна.

Што яшчэ за "падатак на мяжу"?

Нагадаем, Гродзенскі абласны савет дэпутатаў стаў першым у краіне, хто падтрымаў увядзенне мясцовага збору на аўтамабілі, якія выязджаюць праз наземныя пункты пропуску за межы Беларусі.

Зарадка электрамабіля, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь, 1920, 30.03.2021
Электрамабілі вызвалілі ад транспартнага падатку да канца 2025 года

Збор ўводзіцца да 1 студзеня 2023 года, а сабраныя сродкі пойдуць на папярэджанне і барацьбу з каронавіруснай інфекцыяй. Ён будзе брацца пры перасячэнні мяжы ў пунктах пропуску, размешчаных на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Гэта пяць пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы і два пункты пропуску на беларуска-польскай мяжы.

Ад выплаты збору вызваляюцца аўтамабілі, на якіх перамяшчаюцца асобы, што накіроўваюцца на пахаванне членаў сям'і і блізкіх сваякоў, якія суправаджаюць памерлых, удзельнікі і інваліды ВАВ, інваліды I і II групы, а таксама суправаджаючыя іх асобы, удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, асобы, што выязджаюць на лячэнне ў санаторна-курортныя ўстановы, і некаторыя іншыя. У іх павінны быць дакументы пацвярджаючыя дакументы.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0