07:49 21 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.09
  • 100 RUB3.46
Эканоміка
Атрымаць кароткую спасылку
2410

Гэта рашэнне, калі яно будзе прынята, закране транспартныя сродки, маса якіх не перавышае пяць тон.

МІНСК, 18 сне - Sputnik. Абласным Саветам дэпутатаў могуць дазволіць уводзіць збор за праезд мяжы на аўтамабілі, паведаміў у чацвер першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, перадае БелТА.

Адзначаецца, што рашэнне можа пачаць дзейнічаць ужо з пачатку 2021 года для аўтамабіляў, максімальная маса якіх не перавышае пяці тон.

Пры гэтым кошт перасячэння мяжы ў пунктах пропуску не будзе перавышаць трох базавых велічынь (81 рубель).

У чацвер у парламенце адбылося "нулявое чытанне" бюджэту на наступны год. Плануецца, што ў пятніцу 18 снежня Палата прадстаўнікоў разгледзіць праект у двух чытаннях. Ужо вядома, што ў Беларусі плануецца часова (на год) павысіць некаторыя падаткі - для работнікаў ПВТ і парку "Вялікі камень", зямельны падатак і падатак на арэнду участкаў - для ГЦ і іншыя.

Чытайце таксама:

Тэги:
Беларусь, Падаткі, Міністэрства фінансаў Беларусі

Галоўныя тэмы