Вясенняя сесія ніжняй палаты беларускага парламента пачалася ў Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоСесія ніжняй палаты беларускага парламента
Сесія ніжняй палаты беларускага парламента - Sputnik Беларусь, 1920, 02.04.2021
Падпісацца
На разгляд у Авальную залу ўнесены праекты законаў, накіраваных на ўмацаванне суверэнітэту і нацыянальнай бяспекі краіны, адзначылі ў Палаце прадстаўнікоў.

МІНСК, 2 кра – Sputnik. Праекты законаў аб супрацьдзеянні экстрэмізму, недапушчэнні рэабілітацыі нацызму разгледзяць сёння дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі.

Сёння ў Мінску адкрылася пятая сесія ніжняй палаты беларускага парламента сёмага склікання. На яе вынесены шэраг законапраектаў, ініцыяваных праваахоўным блокам пасля падзей у краіне, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года. Як адзначылі ў Палаце прадстаўнікоў, дадзеныя праекты законаў "накіраваны на ўмацаванне суверэнітэту і нацыянальнай бяспекі".

"Сёння ў першым чытанні заканадаўцы маюць намер разгледзець законапраекты "Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму", "Аб змяненні законаў па пытаннях процідзеяння экстрэмізму", - паведамілі Sputnik у парламенце.

Акрамя гэтага, будуць разгледжаны праекты законаў, звязаных з пытаннямі працоўных адносін, а таксама СМІ. Прыняцце змяненняў у дадзеныя законы ініцыяваў Савет бяспекі Беларусі.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 31.03.2021
Больш за 15 тысяч прапаноў: Канстытуцыйная камісія пачала працу ў Мінску

Таксама сёння ў другім чытанні плануецца разгледзець законапраект "Аб абароне персанальных дадзеных".

Акрамя таго, будзе разгледжана пытанне аб правядзенні парламенцкіх слуханняў на тэму "Тэрытарыяльная цэласнасць і народнае адзінства Беларусі. Гісторыка-прававыя аспекты ўз'яднання заходнебеларускіх земляў у складзе БССР".

Адкрыццё вясенняй сесіі праходзіць у фармаце stop-covid, таму ў парламент запрошаны журналісты толькі з беларускіх дзяржаўных СМІ.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0