Больш за 15 тысяч прапаноў: Канстытуцыйная камісія пачала працу ў Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоКанстытуцыя Рэспублікі Беларусь
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 31.03.2021
Падпісацца
Згодна з зацверджаным графікам, раздзелы пра прэзідэнта, ўрад і выбарчую сістэму будуць разглядаць на наступных пасяджэннях у красавіку.

МІНСК, 31 сак – Sputnik. Канстытуцыйная камісія, якая разглядае прапановы ў Асноўны закон Беларусі, пачала працу ў Мінску.

Першае працоўнае пасяджэнне камісіі праходзіць у статуснай круглай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У камісію ўваходзяць 36 чалавек, у ліку якіх старшыні Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў, спікеры абедзвюх палат парламента, юрысты, парламентарыі.

Як паведаміў Sputnik дырэктар інфармацыйна-аналітычнай установы "Круглы стол дэмакратычных сіл" Юрый Васкрасенскі, які ўваходзіць у гэтую камісію, усяго паступіла больш за 15 тысяч прапаноў па змене Асноўнага закона.

У сераду камісія разглядае прапановы ў раздзел Канстытуцыі Беларусі, які тычыцца сям'і і асобы. Таксама стаў вядомы план пасяджэнняў Канстытуцыйнай камісіі - іх усяго будзе сем. 28 красавіка Канстытуцыйная камісія разгледзіць папраўкі і прапановы ў раздзелы Канстытуцыі, якія тычацца прэзідэнта і ўрада. На 14 красавіка запланаваны разгляд прапаноў у раздзел аб выбарчай сістэме. Заключнае пасяджэнне пройдзе 21 ліпеня.

Першае установачнае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі прайшло 15 сакавіка у Палацы Незалежнасці, на ім прысутнічаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Трывалы падмурак

Адкрываючы пасяджэнне камісіі, старшыня КС Беларусі Пётр Міклашэвіч заявіў, што задача Канстытуцыйнай камісіі - распрацаваць прапановы па змене Канстытуцыі Беларусі на сучасным этапе гістарычнага развіцця, улічваючы рэальныя асаблівасці сацыяльнага і палітыка-прававога развіцця краіны, наспеўшыя галоўныя патрэбы грамадства.

"Эфектыўнае дзяржаўна-прававое будаўніцтва магчыма толькі на трывалым канстытуцыйным падмурку. Пры гэтым, з аднаго боку, стабільнасць Канстытуцыі з'яўляецца важнай умовай устойлівага развіцця грамадства і дзяржавы. З іншага боку, Канстытуцыя павінна адпавядаць пераменлівым грамадскім адносінам", - цытуе яго словы дзяржагенства БелТА.

Пры гэтым ён адзначыў, што сёння не стаіць задача з чыстага ліста напісаць новую Канстытуцыю.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 22.03.2021
Крэмль: правядзенне канстытуцыйнай рэформы - унутраная справа Беларусі

"Нагадаю, Канстытуцыя была прынята ў 1994 годзе. Змены былі ўнесены ў 1996-м, і вось ужо каля 30 гадоў наша краіна ўстойліва, дынамічна, бяспечна развіваецца, мы дасягаем прагрэсу па розных напрамках", - сказаў кіраўнік КС Беларусі.

Паводле яго слоў, у цяперашні час неабходна ўмацаваць прававы каркас Асноўнага закона, каб даць магчымасць рэгуляваць на больш высокім сучасным узроўні грамадскія адносіны па ўсіх напрамках.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0